Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 45 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Запячатаны “Комсомолец”
10:53, 04/12/2002, Андрэй Александровіч, БДГ

Спыніла выхад газэта “Московский Комсомолец в Белоруссии”. Друкарня УП “Сьветач” адмовілася яе друкаваць, спасылаючыся на вуснае распараджэньне Міністэрства інфармацыі. Такім чынам, яшчэ на адну незалежную газэту, магчыма, часова, у нашай краіне стала меней. У расейскай кампаніі “МК-регион” “Беларускі выпадак” называюць беспрэцэдэнтным.

Як ужо паведамляла “БДГ”, Мінінфармацыі адмаўляецца рэгістраваць дадзенае выданьне з студзеня сёлетняга году. Афіцыйных адмоваў у рэгістрацыі міністэрства не давала, але і не тлумачыла прычынаў нежаданьня выдаваць рэгістрацыйнае пасьведчаньне. Газэта ў Беларусі распаўсюджвалася, як зарэгістраваная ў Маскве, у адпаведнасьці з расейска-беларускім міжурадавым пагадненьнем аб супрацоўніцтве ў вобласьці друку. Гэтым дакумэнтам прадугледжаны “выпуск і распаўсюд па меры неабходнасьці газэт, часопісаў і іншай друкаванай прадукцыі на тэрыторыі Бакоў”, а таксама бесперашкоднага “распаўсюду на тэрыторыі сваёй дзяржавы прадукцыі друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, зарэгістраваных і дзейных на законных падставах у дзяржаве іншага Боку”. Аднак, паводле кіраўнікоў газэты, цяперашняя адмова друкаваць выданьне была матываваная адсутнасьцю беларускага сьведчаньня аб рэгістрацыі. У Мінінфармацыі камэнтаваць сытуацыю адмаўляюцца.
А вось у Маскве, наадварот, камэнуюць, і зусім не ў прыемных танах. Паводле мэнэджэра міжнародных праектаў кампаніі “МК-регион” Зьміцера Каморына, які курыруе беларускі выпуск, “МК в Белоруссии” – першы і адзіны з амаль 90 рэгіянальных дадаткаў, які сутыкаецца з такім супрацьдзеяньнем. Як сказаў Зьміцер Каморын карэспандэнту “БДГ”, ні ў адной краіне сьвету ніколі не было праблемаў з выпускам “Московского Комсомольца”. “Тут зусім незразумелая пазыцыя вашага Міністэрства інфармацыі, -- заявіў прадстаўнік “МК-региона”, -- якое замест таго, каб падтрымліваць выданьні і захоўваць закон, законы парушае”. Зараз у Маскве чакаюць рэакцыі Паўла Барадзіна, якому накіравалі ліст пра цяперашнюю сытуацыю.
Паводле З.Каморына, закрыць “МК в Белоруссии” з-за яго рэгістрацыі ў Расеі беларускія ўлады ня могуць. Таму выдаўцы зараз абмяркоўваюць два варыянты выданьня газэты. Першы -- нармальны выхад газэты пры ўмове захаваньня ўладамі дзейнага заканадаўства. Другі – друкаваць “МК в Белоруссии” ў Смаленску пры наяўнасьці пісьмовых гарантыяў ад адпаведных структур, што газэта будзе распаўсюджвацца ў РБ на аснове ліцэнзіі фірмы-заснавальніка УП “Ино-пресс” на аптовы гандаль. Апошні варыянт найбольш рэальны. Тым больш, што такі спосаб выхаду газэт у Беларусі ўжо практыкаваўся.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: