Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 45 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Прамысловыя прадпрыемствы маюць патрэбу ў абнаўленьні зношаных магутнасьцяў
12:31, 04/12/2002

Пераважная большасьць апытаных сацыёлягамі кіраўнікоў прамысловых прадпрыемстваў Беларусі – 80 адсоткаў – хацелі б накіраваць магчымыя інвэстыцыі ў першую чаргу на абнаўленьне зношаных магутнасьцяў, і ніводнае зь іх – на аб’екты соцкультбыта. Такія дадзеныя эскпэртнага апытаньня, праведзенага супрацоўнікамі Навукова-дасьледчага эканамічнага інстытута Міністэрства эканомікі Беларусі ў кастрычніку 2002 году. На анкету адказала 225 кіраўнікоў прамысловых прадпрыемстваў краіны.

Больш за траціну – 38 адсоткаў – прадстаўнікоў дырэктарскага корпусу магчымыя інвэстыцыя плянуюць накіраваць на матэрыяла- і энэргаэканомію, аўтаматызацыю вытворчасьцяў. І каля чвэрці – 23 адсоткі – на пашырэньне вытворчых магутнасьцяў. Пераважная большасьць экспэртаў – 90 адсоткаў адзначылі фактары, якія стрымліваюць капіталаўкладаньні і ўказалі на недахоп уласных фінансавых сродкаў. Практычна роўная колькасьць кіраўнікоў назвала высокі адсотак па банкаўскім крэдыце (43 адсоткі) і высокія кошты на абсталяваньне, будаўніцтва (41 адсотак). Кожны чацьвёрты (25 адсоткаў) зьвярнулі ўвагу на цяжкасьці атрыманьня доўгатэрміновага крэдыту. Значна радзей сярод стрымліваючых фактараў капіталаўкладаньняў экспэрты адзначалі лішак вытворчых магутнасьцяў (12 адсоткаў), недастатковую прыбытковасьць інвэстыцыйных праектаў (10 адсоткаў), а таксама адсутнасьць непасрэднай зацікаўленасьці калектыву і кіраўніцтва ў разьвіцьці прадпрыемства (2 адсоткі).

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: