Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 56 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Беларусь не пусьцілі экспэртаў з Румыніі і Чэхіі
11:03, 05/12/2002

Беларускія ўлады ня выдалі візы былому назіральніку за леташнімі прэзыдэнцкімі выбарамі ад місіі БДІПЧ АБСЭ Адрыяну Марару з Румыніі і прадстаўніку чэскай праваабарончай арганізацыі “Чалавек у бядзе” Робэрту Баху. Бах і Марару плянавалі прыехаць у Менск, каб удзельнічаць у канфэрэнцыі “Міжнародныя стандарты дэмакратычных выбараў і беларускае выбарчае заканадаўства”.

Адрыян Марару і Робэрт Бах зьвярнуліся па візы ў беларускую амбсаду ў Бухарэсьце і Празе яшчэ некалькі тыдняў таму. Супрацоўнікі амбасады доўга не давалі ніякага адказу і, у рэшце рэшт, паведамілі, што ня могуць ім выдаць візаў, бо да пачатку менскай канфэрэнцыі засталося мала часу.
Адзін з арганізатараў канфэрэнцыі, прадстаўнік праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч паведаміў Радыё Свабода, што Адрыян Марару нават спрабаваў аформіць візу праз адну румынскую турфірму, але безвынікова. Пасьля звароту ў беларускую амбасаду супрацоўнікі турфірмы распавялі Марару, што ягонае прозьвішча пазначанае ў нейкім адмысловым сьпісе асобаў, якім непажадана выдаваць беларускія візы.
Вось што паведаміў з гэтай нагоды прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў Павал Латушка:
“Што тычыцца Румыніі, звароту ў амабасаду Беларусі ў Бухарэсьце па справе аб выдачы візаў згаданай асобе не было. Што нібыта да нявыдачы візаў яшчэ аднаму патынцыйнаму ўдзельніку згаданай канфэрэнцыі ў Чэхіі, то хацеў бы падкрэсьліць, што быў вусны зварот у нашую амбасаду. Былі пададзеныя адпаведныя звароты аб парадку атрыманьня візаў у Рэспубліку Беларусь. Але візавая анкета, ці візавая заяўка ў амбасаду таксама ня трапіла”.
Аднак арганізатар канфэрэнцыі, кіраўнік праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі ў інтэрвію Радыё Свабода пацьвердзіў, што румынскаму і чэскаму калегам ня выдалі візаў і выказаў сваю вэрсію гэтага кроку беларускіх уладаў:
“Што да румынскага дасьледніка заканадаўства аб выбарах, то ён летась быў доўгатэрміновым назіральнікам місіі БДІПЧ у Беларусі, і гэтая нявыдача візы зьяўляецца перастрахоўкай уладаў. Яны баяцца, што гэтыя назіральнікі могуць тут зьявіцца ў часе кампаніі ў мясцовыя Саветы.
Што тычыцца чэскага прадстаўніка праваабарончай арганізацыі, то мне падаецца, яму ня выдалі візы зь іншае прычыны. А менавіта з-за адмовы ўпусьціць Лукашэнку на саміт НАТО ў Празе. Такім чынам, беларускія ўлады далі нягучны загад усяляк тармазіць, стрымліваць узаемаадносіны паміж Беларусяй і Чэхіяй”.
Нагадаем, што назіральнікі місіі БДІПЧ АБСЭ не прызналі леташнія прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі свабоднымі і дэмакратычнымі.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: