Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Апошні беларускі ўчастак газапроваду “Ямал-Эўропа” рыхтуюць да напаўненьня газам 14:02, 05/12/2002
Як паведамілі РІА "Новости" ў аддзеле па сувязях з грамадзкасьцю рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства па транспартыроўцы і пастаўцы газу “Белтрансгаз”, зараз на апошнім на тэрыторыі Беларусі ўчастку газапроваду ідуць працы па асушэньні трубы. Даўжыня ўчастку трубапроваду ад вузлу падключэньня да будучай кампрэсарнай станцыі (КС) “Менская” да КС “Нясьвіская” складае 109 км.
Як толькі асушка трубы будзе завершаная, у раёне КС “Нясьвіская” будзе праведзены апошні захлёст, ці, як яго называюць спэцыялісты, “залаты шоў” на газапровадзе “Ямал-Эўропа”. Такім чынам, беларускі ўчастак стане адзіным ад дзяржаўнай мяжы Беларусі з Расей на ўсходзе і да Польшчы на захадзе краіны. Пасьля гэтага ўчастак “Рака Бярэзіна – КС “Нясьвіская” будзе напоўнены газам. Затым чакаецца вялікі аб’ём працы па будаўніцтве чатырох кампрэсорных станцыяў. Пасьля пачатку эксплюатацыі транзыт расейскага газу праз Беларусь у накірунку Нямеччыны будзе забясьпечаны па вызначанай сыстэме. Гэта, мяркуюць спэцыялісты, павялічыць надзейную і безупынную транспартыроўку расейскага газу заходнім спажыўцам. У аддзеле па сувязях з грамадзкасьцю “Белтрансгазу” адзначылі, што завяршэньне будаўніцтва беларускага ўчастку газапроваду “Ямал-Эўропа”, працягласьць якога 575 км, плянуецца ў першым кварталі 2003 году.