Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 56 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Суд прызнаў Віктара Ганчара бяз вестак зьніклым
16:02, 05/12/2002

5 сьнежня ў судзе Савецкага раёну гораду Менску завяршаецца разгляд скаргі Зінаіды Ганчар – жонкі выконваючага старшыні Вярхоўнага Савету Беларусі XIII скліканьня Віктара Ганчара, які зьнік у верасьні 1999 году. Суд разгледзіў скаргу і прызнаў Віктара Ганчара бязь вестак зьніклым з 17 верасьня 1999 году.

Юрыдычны прадстаўнік Зінаіды Ганчар, вядомы адвакат і праваабаронца, намесьнік старшыні Беларускага Гэльсынскага камітэту Гары Паганяйла ў інтэрвію карэспандэнту БелаПАН адзначыў, што працэдура разгляду дазволіла падаць зьвесткі аб абставінах зьнікненьня Віктара Ганчара і бізнэсоўцы Анатоля Красоўскага, які зьнік разам з Ганчаром, і далучыць іх да справы, дасьледаваць і фактычна легалізаваць.
“Сёньня гэта ня проста публікацыі і ксэракопіі – гэта матэрыялы крымінальнай справы”, -- сказаў Паганяйла. Паводле ягоных словаў, размова ідзе ня толькі пра газэтныя публікацыі і іншыя сьведчаньні. Маюцца на ўвазе, перш за ўсё, ксэракопіі ўжо агучаных дакумэнтаў, у якіх гаварылася пра гвалтоўны характар зьнікненьня людзей. У прыватнасьці, гвалтоўныя дзеяньні прымяняліся да Віктара Ганчара, пра што сьведчаць выяўленыя на месцы злачынства плямы крыві, якія, паводле заключэньня экспэртызы, на 99 адсоткаў верагоднасьці належаць Віктару Ганчару. Да дакумэнтаў таксама далучаныя рапарты Алега Алкаева – начальніка сьледчага ізалятара, Мікалая Лапаціка – начальніка крымінальнай міліцыі МУС, пратаколы допытаў.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: