Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
МЗС Беларусі “шкадуе” аб паводзінах Пятра Краўчанкі 16:00, 05/12/2002
У чацьвер стала вядома, што былы амбасадар Беларусі ў Японіі Пётар Краўчанка “праводзіць пратакольна-арганізацыйныя працы па перадачы справаў”. Пра гэта паведаміў на брыфінгу начальнік упраўленьня інфармацыі, прэсавы сакратар Міністэрства замежных справаў рэспублікі Павал Латушка. Паводле яго, у МЗС Беларусі перакананыя, што былы амбасадар “павінен вярнуцца на радзіму як мага хутчэй”. МЗС сыходзіць з таго, што дыпляматычны супрацоўнік павінен дакладна выконваць свае службовыя абавязкі. Пры гэтым у беларускім МЗС “шкадуюць аб паводзінах Краўчанкі”, адзначыў Латушка.
Прэсавы сакратар МЗС адмовіўся камэнтаваць выказваньні былога амбасадара аб магчымых сэнсацыях і палітычных выкрыцьцях, якія Краўчанка нібыта зьбіраецца агучыць па вяртаньні ў Беларусь. Пра гэта паведамляе "Интерфакс".