Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 56 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



МАЗ спыняе выпуск аўтамабіляў з рухавікамі “эўра-0”
11:08, 05/12/2002

З сьнежня 2002 году на Менскім аўтамабільным заводзе спыняецца масавы выпуск грузавых аўтамабіляў з рухавікамі экалягічных нормаў “Эўра-0”. На канвэеры заводу будуць выпускацца толькі аўтамабілі з рухавікамі, адпаведным нормам “Эўра-2” і”Эўра-1”. Галоўным пастаўшчыком матораў па-ранейшаму застаецца яраслаўскае ААТ “Автодизель”.

Паводле тэхнічнага дырэктара МАЗа Аляксандра Ракомсіна, павялічаная ў сувязі з пераходам на новыя экалягічныя стандарты намэнклятура аўтамабіляў сур’ёзна ўскладняла працу вытворчасьці. З 65 аўтамабіляў, якія зьбіраюцца за зьмену на галоўным канвэеры, часам больш за сорак – гэта аўтамабілі розных мадэляў. Канчатковая адмова ад вытворчасьці грузавікоў “Эўра-0” палегчыць задачу вытворцам, лічаць на МАЗе.
Варта адзначыць, што з 1 сьнежня ў Расеі, куды пастаўляецца 80-85 адсоткаў прадукцыі МАЗу, спыненая вытворчасьць аўтамабіляў і аўтобусаў з рухавікамі, экалягічныя характарыстыкі якіх ніжэй за патрабаваньні міжнароднага стандарту “Эўра-1”. Як заявілі БелаПАН у цэнтры грамадзкіх сувязяў МАЗу, грузавыя аўтамабілі з рухавікамі “Эўра-0” зараз будуць зьбірацца толькі па асобных замовах. Па замовах спажыўцоў на Менскім аўтазаводзе выпускаюцца і цягачы для міжнародных перавозак, якія адпавядаюць нормам экалёгіі “Эўра-3” і ўсім эўрапейскім стандартам. У лістападзе 2002 году выпуск грузавікоў з рухавікамі “Эўра-2” і “Эўра-1” склаў 80 адсоткаў ад агульнай колькасьці вырабленых аўтамабіляў. У кастрычніку 2002 году ён складаў 40 адсоткаў. У агуле па выніках 10 месяцаў на МАЗе выраблена 12 тысячаў 900 аўтамабіляў, што на 3,8 адсоткі болей, чым за аналягічны пэрыяд 2001 году.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: