Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 56 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



10 сьнежня – Міжнародны дзень правоў чалавека
13:46, 05/12/2002

10 сьнежня ва ўсім сьвеце адзначаецца гадавіна Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека. Беларусь ратыфікавала гэты дакумэнт і ўзяла на сябе абавязацельствы “садзейнічаць усеагульнай павазе захаваньню правоў чалавека і асноўных свабодаў”. Але гэта толькі на паперы – насамрэч у краіне зьневажаюцца асноўныя свабоды грамадзян. Выкраданьне палітыкаў, журналістаў і бізнэсоўцаў, апазыцыйных дзейнай ўладзе, – самае страшнае злачынства рэжыму апошняга дыктатара Эўропы Аляксандра Лукашэнкі. Напярэдадні Міжнароднага дня правоў чалавека маці, жонкі, дзеці бясьсьледна зьніклых вядомых палітыкаў і грамадзкіх дзеячоў Беларусі зьвярнуліся да грамадзян краіны з просьбай аб падтрымцы і дапамозе ў рэалізацыі свайго права ведаць пра лёс блізкіх. Сваякі рэпрэсаваных беларусаў заклікаюць суграмадзян прыйсьці 10 сьнежня а 12 гадзіне на Кастрычніцкую плошчу сталіцы, дзе пройдзе акцыя, прысьвечаная Дню правоў чалавека.

Ульяна Рыгораўна Захаранка, маці генэрала МУС, міністра ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь у 1994-1995 гадах Юры Захаранкі, які бясьсьледна зьнік 7 траўня 1999 году: “Супрацоўнікі міліцыі, сябры майго сына. Апошні раз я бачыла Юру 5 траўня 1999 году, праз два дні ён зьнік. Мне не даюць спакою думкі аб тым, ці ўбачу я яго перад сьмерцю. Я вельмі сталы і хворы чалавек, мне 78 гадоў. Я не магу прыехаць, каб 10 сьнежня быць разам з усімі на Кастрычніцкай плошчы. Але я ведаю, што ад вас шмат што залежыць. У вашых сілах абараніць ня толькі мяне, майго сына, але і сваіх маці. Ня дай Бог ім спазнаць такое гора”.
Зінаіда Ганчар, жонка выконваючага абавязкі Старшыні Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Віктара Ганчара, які бясьсьледна зьнік 16 верасьня 1999 году: “Я зьвяртаюся да аднакурсьнікаў Віктара – выпускнікоў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, да асьпірантаў і супрацоўнікаў Акадэміі навук, да выкладчыкаў і студэнтаў Беларускага Дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі, да калег па Эканамічным судзе СНД, Цэнтральнай выбарчай камісіі, Савету міністраў, Вярхоўнага Савету 12-га і 13-га скліканьня. Я зьвяртаюся да выбарцаў Васьнецоўскага і Коласаўскага выбарчых акругаў г.Менску, якія ў 1990 і 1995 гады аказалі давер Віктару Ганчару і абралі яго дэпутатам, іх інтарэсы ён адстойваў у сваёй палітычнай дзейнасьці. Я зьвятаюся да ўсіх людзей, якія любяць свае сем’і і падзяляюць агульначалавечыя каштоўнасьці. Калі ласка, пераадолейце апатыю і страх, прыйдзіце 10 сьнежня а 12 гадзіне на Кастрычніцкую плошчу, дзе зьбяруцца сваякі і сябры выкрадзеных для таго, каб нагадаць уладам аб праве ведаць пра іх лёс. Нельга бясконца баяцца і маўчаць. У 1999 годзе бяда прыйшла ў нашую сям’ю. Заўтра яна можа пагрукаць у вашыя дзьверы”.
Красоўская Ірына, жонка беларускага бізнэсоўцы, які бясьсьледна зьнік 16 верасьня 1999 году: “Я таксама ня думала, што гэта можа здарыцца з маім мужам. Пакуль не раскрытыя гэтыя злачынствы, ніводная маці, ніводная жонка ня могуць быць спакойнымі і ўпэўненнымі ў бясьпецы блізкіх. Жонкі, маці, дочкі, прыходзьце на плошчу, абараніце сябе і нас. Мы разам здолеем прадухіліць трагедыю Беларусі – выкраданьне людзей”.
Вольга Рыгораўна, Сьвятлана, Юра – маці, жонка і сын Зьмітра Завадзкага, які бясьсьледна зьнік 7 ліпеня 2000 году: "Мы зьвяртаемся да калег і сяброў Дзімы: да тых, хто працаваў зь ім на беларускай тэлевізіі, хто працаваў зь ім пасьля ягонага сыходу на ОРТ. Мы зьвяртаемся да ўсіх, хто ведаў Дзіму як сумленнага, прыстойнага, адкрытага і надзейнага чалавека. Нашыя пакуты спляліся ў шэраг гадоў чаканьня, гора і расчараваньня. Падтрымайце нас у гэты дзень. Дапамажыце нам паверыць, што ня толькі мы - сям’я - любім і чакаем Дзіму, але ёсьць і іншыя людзі, здольныя суперажываць нашаму болю”.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: