Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
На судзе па справе Рахманько выступілі дзяржаўныя абвінаваўцы 10:50, 05/12/2002
На судовым паседжанні па справе адносна былога начальніка Беларускай чыгункі Віктара Рахманько, якое адбылося 4 сьнежня ў Вярхоўным судзе, выступілі дзяржаўныя абвінаваўцы. Яны выклалі сваю пазыцыю па ўсіх эпізодах абвінавачваньня і падыйшлі да допыту падсудных. У прыватнасьці, Віктар Рахманько абвінавачваецца ў атрыманьні хабараў ад прадстаўніка адной з маскоўскіх фірмаў, у незаконным паляваньні ў адным зь беларускіх запаведнікаў, у незаконным разьмеркаваньні жыльля.
Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў судзе, слуханьні па гэтай справе атрымаюць працяг у Вярхоўным судзе 5 сьнежня.