Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
ФДМ Беларусі зьмяніў умовы продажу акцыяў “Славнефти” 11:11, 05/12/2002, РБК
Фонд дзяржаўнай маёмасьці Беларусі зьмяніў умовы продажу беларускага пакету акцыяў НДК “Славнефть”, паведамілі РБК на Беларускай валютна-фондавай біржы. У прыватнасьці, Фонд дзяржаўнай маёмасьці Беларусі перанёс тэрмін канчатковага разьліку пакупніка па зьдзелцы з 5 на 11 сьнежня 2002 г. уключна. Апрача таго, ФДМ зьмяніў рээстратрымальніка акцыяў з ЗАТ “Сервис-реестр” на ААТ “Регистратор Р.О.С.Т”.
Нагадаем, што ў сувязі з тым, што тэрмін разьліку па зьдзелцы быў усталяваны на 5 сьнежня, ФДМБ павінен быў да гэтага часу прыняць рашэньне аб завяршэньні прыёму заявак і далейшым разглядзе заяўкі, або аб падаўжэньні тэрміну прыёму заявак ці зьмене ўмоваў продажу. Зараз урад і ФДМ Беларусі вядуць перамовы з кіраўніцтвам “Сибнефти”, якая падала адзіную заяўку на ўдзел у таргах, аб кошце, што задаволіў бы абодва бакі. “Сибнефть», што падала заяўку праз прафэсійнага ўдзельніка біржы ЗАТ “Славнефтебанк”, прапанавала за выстаўлены пакет 210 млн. даляраў, у той час як урад Беларусі задавальняе ня менш за 250 млн. дал. Урад Беларусі прыняў рашэньне аб продажы 10,83% пакету акцыяў НДК “Славнефть” 15 лістапада 2002 г. Згодна ўмовам аўкцыёна, пакет прадаецца адзіным лотам праз ААТ “Беларуская валютна-фондавая біржа” з 22 лістапада 2002 г. Удзельнікамі таргоў могуць быць толькі члены біржы, якія дзейнічаюць за свой кошт ці за кошт кліента. Стартавы кошт пакету вызначаны ў 6,3 млрд. руб., ці 200 млн. дал., крок - 300 млн. руб. На дадзены момант праходзіць прыём заявак. Па ягоным сканчэньні ФДМ Беларусі будзе разглядаць прапановы ўдзельнікаў і вырашаць пытаньні аб прыёме ці не прыёме заяўкі. Міністэрства маёмасных адносінаў РФ валодае 55,27% акцыяў “Славнефти”, Расейскі фонд фэдэральнай маёмасьці - 19,68% (разам утвараюць дзяржпакет у 74,95%), Мінмаёмасьці Беларусі - 10,83%; у намінальным валоданьні ЗАТ “Дэпазітарна-клірынгавая кампанія” знаходзіцца 12,98% акцыяў.