Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Судзяць гендырэктара лясной гаспадаркі Віцебскай вобласьці 14:04, 05/12/2002
У судзе Пастаўскага раёну праходзіць разгляд крымінальнай справы генэральнага дырэктара Віцебскага абласнога лесагаспадарчага аб’яднаньня Аляксандра Казлова. Ён абвінавачваецца ў крадзяжах у асабліва буйных памерах шляхам злоўжываньня службовым становішчам і ў службовым падмане.
Як паведамляе “Витебский курьер”, гендырэктар лясной гаспадаркі вобласьці абвінавачваецца ў незаконным набыцьці фінскай сауны, двух камінаў і дарагога посуду фірмы “Цэптар”. Аляксандар Казлоў знаходзіцца пад вартай з сакавіка сёлетняга году. Сам абвінавачаны сябе віноўным не прызнае і лічыць справу сфабрыкаванай.