Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 56 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Жыхары Наваполацку патрабуюць павысіць тэмпературу ў кватэрах
13:59, 05/12/2002

Збор подпісаў пад зваротам да гарадзкіх уладаў з патрабаваньнем забясьпечыць тэмпературу паветра ў жылых памяшканьнях не ніжэй за 18 градусаў па Цэльсію пачалі жыхары Наваполацку. Ініцыятарам акцыі выступіў прадстаўнік грамадзкага праваабарончага цэнтру “Вясна” Зьміцер Салаўёў. “Мы своечасова аплочваем ацяпленьне нашых кватэр, адпаведна, мы маем права патрабаваць захаваньне нормы, - гаворыцца ў звароце. – Лічым няправільным дырэктыўнае зьмяншэньне тэмпературы цепланосьбіта з мэтай эканоміі энэргарэсурсаў. Гэткія меры прыводзяць да зьмяншэньня тэмпературы ў нашых кватэрах ніжэй за рэкамэндаваны ўзровень і такім чынам парушаюць нашыя правы. Нізкая тэмпература прыводзіць да павелічэньня колькасьці прастудных захворваньняў сярод насельніцтва і праз гэта эканамічныя страты павялічваюцца”.

Як паведаміў БелаПАН З.Салаўёў, акцыю ўжо падтрымалі некалькі дзясяткаў жыхароў Наваполацку. Праваабаронца плянуе працягваць збор подпісаў пад зваротам, які затым будзе перададзены ў гарвыканкам.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: