Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 56 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Кангрэсмэн Уэлдан: Гэта абуральная хлусьня
12:03, 05/12/2002

Кангрэсмэн Курт Уэлдан, які ачольваў дэлегацыю Кангрэсу ЗША, што знаходзілася ў Менску зь візытам 3-4 сьнежня і сустракалася з Аляксандрам Лукашэнкам, зьвярнуўся да Амбасады ЗША ў Менску з просьбай распаўсюдзіць наступную прадыктаваную ім заяву: “Я катэгарычна абвяргаю інфармацыю прэсавага рэлізу Прэзыдэнта Беларусі Лукашэнкі ад 4 сьнежня. Мяне пужае, як мог быць прыняты такі бессаромны крок і агучаная такая абуральная хлусьня. Многія з палажэньняў прэс-рэліза адносна згоды з боку дэлегацыі, якая нібыта мела месца, прапаноўваліся, але былі катэгарычна адвергнутыя. Візыт дэлегацыі ў Менск быў візытам добрай волі. Тое, з чым мы сутыкнуліся, ёсьць палітка нізкай пробы”.

Дэлегацыя ЗША ў складзе члена Палаты прадстаўнікоў амэрыканскага Канрэсу Курта Уэлдана, сэнатара Конрада Бэрнса, члена Палаты прадстаўнікоў Роска Барлета, трох бізнэсоўцаў і супрацоўніка сакратарыяту па пытаньнях узбраеньня Палаты прадстаўнікоў прыбыла ў Менск 3 сьнежня. Мэтай сваго візыту кангрэсмэны назвалі нармалізацыю стасункаў паміж ЗША і Беларусяй, а таксама паміж Беларусяй і АБСЭ. У часе свайго візыту амэрыканскія палітыкі сустрэліся з Аляксандрам Лукашэнкам і шэрагам беларускіх апазыцыйных палітыкаў.
Прэсавая служба Аляксандра Лукашэнкі, а таксама ўсе падкантрольныя дзяржаве СМІ, назвалі гэты візыт пачаткам “новага, канструктыўнага этапу ў адносінах Рэспублікі Беларусь з ЗША і эўрраатлянтычнай супольнасьцю”. У прэсавым рэлізе, распаўсюджаным прэсавай службай Лукашэнкі, гаворыцца: "Падчас сустрэчы з Лукашэнкам амэрыканскія кангрэсмэны не абыйшлі ўвагай тэму мінулых прэзыдэнцкіх выбараў. Як падкрэсьліў кіраўнік дэлегцыі Кангрэсу ЗША, Прэзыдэнт Беларусі абраны сумленным і дэмакратычным шляхам і прынёс новыя павевы ў разьвіцьцё нашай краіны”.
Прэсавая служба Лукашэнкі таксама паведаміла, што “прадстаўнікі заканадаўчай улады ЗША выказалі гатоўнасьць да ўсталяваньня ў пэрспэктыве адсносінаў зь дзейным Парлямэнтам Рэспублікі Беларусь".
Больш за тое, згодна паведамленьню прэсавай службы кіраўніка дзяржавы, “кангрэсмэны намерваюцца рэкамэдаваць Адміністрацыі Злучаных Штатаў і Дзяржаўнаму дэпартамэнту адмяніць візавыя абмежаваньні адносна службовых асобаў Рэспублікі Беларусь".
Усё гэта сёньня абверг кіраўнік дэлегацыі Кангрэсу ЗША.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: