Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 67 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Я казаў і палітыкам, і журналістам: Галоўнае – ня хлусіць
16:18, 06/12/2002, Ірына Сербіна, Известия

Нязьменны прэсавы сакратар Маргарэт Тэтчэр усе гады яе знаходжаньня на пасадзе прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі сэр Бэрнард Інгам 18 гадоў быў журналістам, пасьля – 12 гадоў прэсавым сакратаром “жалезнай лэдзі”, вобраз якой шмат у чым ствараў менавіта ён. Пра сваё бачаньне ролі незалежных СМІ ў дэмакратычнай супольнасьці, пра тое, як павінны будавацца ўзаемаадносіны журналістаў і палітыкаў, Інгам распавёў у інтэрвію карэспандэнту “Известий”.

 ПАЛIТЫКА 

Вітаўтас Ландсбэргіс: У Лукашэнкі засталося вельмі мала часу
16:08, 06/12/2002

“Аляксандар Лукашэнка сёньня мае апошнюю магчымасьць захаваць сваю рэпутацыю як палітыка – рызыкнуць уладаю і аб’явіць дэмакратычныя выбары ў парлямэнт, які прызналі б незалежныя эўрапейскія назіральнікі. У адваротным выпадку яго скінуць з палітычнае сцэны як дыктатара”, - заявіў Вітаўтас Ландсбэргіс, кіраўнік незалежнай Літвы ў 1990-92 гадах, зараз член фракцыі кансэрватараў Сойму Літвы, у інтэрвію “Нашай ніве”. “Літва, як і Польшча, не зьбіраецца цалкам парываць зь Беларусяй. Аднак гэта не ўратуе Лукашэнку, - заявіў Ландсбэргіс. - Ён зайшоў занадта далёка. Тое, што адбылося ў Празе, можна разглядаць як “дабро” на адхіленьне Лукашэнкі ад улады. І Масква адвярнулася ад яго: калі б Расея заступілася за беларускага кіраўніка, Эўропа абыйшлася б зь ім больш мякка. Прага стала сыгналем таго, што ў Эўропе ніхто ня будзе плакаць, калі Лукашэнку скінуць ці раптам ён сур’ёзна захварэе”.

Рада Эўропы чакае ад беларускіх уладаў “сыгналяў”
16:06, 06/12/2002

Намесьнік генэральнага сакратара Рады Эўропы Мод дэ Буер-Букікіо назвала ўмовы, неабходныя для ўступленьня Беларусі ў гэтую арганізацыю. Як перадае карэспандэнт РІА "Новости", выступаючы ў пятніцу на прэс-канфэрэнцыі ў Маскве, яна назвала сярод іх свабоду СМІ, забесьпячэньне незалежнасьці сыстэмы судавытворчасьці, а таксама рашэньне праблемаў карупцыі ў Беларусі.

Улада рыхтуецца да фальшаваньня вынікаў мясцовых выбараў
14:36, 06/12/2002

Улады працягваюць рабіць усё магчымае, каб у склад выбаркамаў не ўвайшлі прадстаўнікі дэмакрытычнай апазыцыі. Так, паводле Радыё Свабода, у склад Магілёўскай абласной і гарадзкой выбарчых камісіяў увайшлі прадстаўнікі толькі двух партыяў – Лібэральна-дэмакратычнай і Партыі камуністаў Беларускай. У склад Менскай гарадзкой выбарчай камісіі ад партыяў трапілі толькі два чалавекі – Юры Пальчэўскі зь Беларускага Народнага Фронту і Міхаіл Дашкевіч з ЛДПБ. У Віцебскую гарадзкую камісію ўвайшлі прадстаўнікі ЛДПБ, абедзьвюх камуністычных партыяў – ПКБ і КПБ, а таксама сябры двух грамадзкіх аб’яднаньняў – праўрадавай жаночай арганізацыі і БРСМ. Прадстаўнікоў Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Беларускай сацыял-дэмакратычнай патыі “Народная Грамада”, якія таксама прэтэндавалі на ўключэньне ў склад гарадзкой выбарчай камісіі, не дапусьцілі.

Лукашэнка ставіць задачы перад беларускай тэлевізіяй
14:35, 06/12/2002, NEWSru.com

Беларуская тэлевізія павіна заваяваць айчынную аўдыторыю. Пра гэта заявіў Аляксандар Лукашэнка. 5 сьнежня ён пазнаёміўся з працай двух тэлевізійных каналаў краіны – ОНТ і СТВ. “Белоруссия обладает достаточными ресурсами и творческим потенциалом, чтобы обустроить свое информационное пространство на уровне современных технологий, выйти из информационной зависимости от зарубежных источников и самостоятельно освещать как внутриреспубликанские, так и международные события. Магистральный путь - завоевание белорусской аудитории отечественным телевидением”, - заявіў Лукашэнка ў сваім выступе перад калектывамі тэлеканалаў, паведамляе ў пятніцу прэсавая служба прэзыдэнта.

У ЗША будуць вельмі пільна назіраць за Лукашэнкам
10:55, 06/12/2002, НТВ

Рашэньне ЗША не выдаваць візу Аляксандру Лукашэнку застаецца нязьменным. Пра гэта заявіў у чацьвер у Маскве афіцыйны прадстаўнік амэрыканскае амбасады ў РФ. Так ён пракамэнтаваў паведамленьні аб тым, што беларускі лідэр гатовы разгледзіць вяртаньне ў Беларусь місіі назіральнікаў АБСЭ.

Дэмакратаў працягваюць не пускаць у выбаркамы
10:52, 06/12/2002

5 сьнежня ў Магілёве створаныя абласная і гарадзкая выбарчыя камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў 24-га скліканьня. У кожную зь іх увайшлі па два прадстаўнікі палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў. Абласная выбарчая камісія налічвае 13 чалавек, гарадзкая – 11. У складзе першай ёсьць прадстаўнікі абласной арганізацыі Лібэральна-дэмакратычнай партыі і Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Сярод членаў гарадзкой выбарчай камісіі – прадстаўнік Партыі камуністаў Беларускай і Магілёўскай асацыяцыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў. Нагадаем, што ў Гомлі, Горадні і Віцебску ў склад абласных і гарадзкіх выбарчых камісіяў таксама ня трапілі прадстаўнікі апазыцыйных дэмакратычных партыяў.

“Блудны сын” вяртаецца
10:48, 06/12/2002

Былы амбасадар Беларусі ў Японіі Пётар Краўчанка паведаміў, што 13 сьнежня плянуе вярнуцца ў Менск. Дыплямат ня выключыў, што там супраць яго “могуць быць інсьпірыраваныя правакацыі палітычнага характару”.

Наш касманаўт
10:46, 06/12/2002, Ірына Халіп, БДГ

Броўнаўскі рух Пятра Краўчанкі па вуліцах Токіо – гэта страшэнна добрая прыкмета. Не дарэмна менавіта за ім цягам па крайняй меры апошняга дзесяцігодзьдзя назіраюць усемагчымыя аналітыкі і аматары прагнозаў і ўважліва вывучаюць праз мікраскоп. Бо менавіта Пётар Кузьміч – той самы жыхар карабля, які бяжыць зь яго першым, як толькі карабель пачынае тануць. І калі раптам замітусіўся сярод японскіх хмарачосаў, гарбатавых домікаў і гейш – значыць, справы сёньняшняй улады ідуць насамрэч вельмі блага. І хутка надыдзе сьветлае заўтра.

Лукашэнка абвінаваціў расейскія тэлеканалы ў “развязности”
10:45, 06/12/2002

Аляксандар Лукашэнка ў часе ўчорашняга візыту на БТ, ОНТ і СТВ паставіў перад калектывамі трох тэлевізійных каналаў краіны задачу – заваяваць беларускую аўдыторыю. Як перадае БЕЛТА, Лукашэнка заявіў, што “сегодня в информационном пространстве страны доминируют российские телеканалы: они намного богаче, разворотливее, развязнее”. “Последние несколько месяцев наглядно показали, как мало у них уважения к белорусскому народу”, - дадаў Лукашэнка.

Жорж Ніва: галоўны складнік эўрапейскага грамадзянства – адчуваньне будучыні
10:40, 06/12/2002

Інтарэс да Беларусі на Захадзе сёньня невялікі. Сярод спэцыялістаў, якія займаюцца праблемамі Ўсходняй Эўропы, вельмі мала тых, хто надзяляе нашай краіне ўвагу. Але тым не менш, усё ж такі яны ёсьць. Адзін зь іх – Жорж Ніва, прафэсар Жэнеўскага ўнівэрсытэту, былы дырэктар Жэнеўскага эўрапейскага ўнівэрсытэту, сябра Апякунскай рады Эўрапейскага ўнівэрсытэту ў Санкт-Пецярбургу, нарэшце, вядомы славіст, імя якога вядомае ледзь ні кожнаму французскаму студэнту, які вывучае расейскую мову.

Пуцін, несапраўдны сябра Эўропы
10:36, 06/12/2002, Райнхард Вольф, Tageszeitung

Дацкаму ўраду нічога не заставался, акрамя як вызваліць чачэнскага палітыка Ахмэда Закаева пасьля пяцітыднёвага зьняволеньня. Нават пасьля неаднаразовага падаўжэньня тэрміну Масква ня здолела падаць доказы так званай тэрарыстычнай дзейнасьці Закаева. Пасьля чаго Данія магла вынесьці толькі адно рашэньне – вызваліць Закаева.

“Зьвяз беларусаў замежжа” павіншаваў Лукашэнку з Калядамі
10:34, 06/12/2002

Арганізацыя “ад шчырага сэрца” падаравала яму набор канцылярскіх прыладаў, якія выдаваліся кожнаму ўдзельніку саміту НАТО ў Празе. Сярод іх – тэчкі, нататнікі, асадкі, сшыткі і партфель. У лісьце да падарунка паведамляецца: “Зьвяртаючы ўвагу на тое, што грамадзянін Лукашэнка Аляксандар Рыгоравіч псыхічна не зусім здаровы, а пасьля змовы Амэрыкі з Эўропай супраць самага рускага, самага праваслаўнага, самага савецкага чалавека – нэрвы ў яго зусім здалі. І вось каб як-небудзь яго суцешыць – “Зьвяз беларусаў замежжа” сьпяшаецца павіншаваць грамадзяніна Лукашэнку А.Р. з надыходзячымі Калядамі. Арганізацыя ад усяго сэрца дасылае яму падарунак і спадзяецца, што ён узрадуе Аляксандра Рыгоравіча”.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
Новыя вершы Ніла Гілевіча
12:22, 06/12/2002


 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

Прадпрымальнікі хочуць баставаць 19 сьнежня
16:31, 06/12/2002

19 сьнежня ў Беларусі адбудзецца агульнанацыянальная забастоўка індывідуальных прадпрымальнікаў, а 1 студзеня пачнецца бязтэрміновая забастоўка з спыненьнем выплаты падаткаў і пералічэньня іншых плат. Як паведамляе БелаПАН, рашэньне пра гэта прынятае на паседжаньні статачнага камітэту прадпрымальнікаў пад кіраўніцтвам Валеры Леванеўскага.

У Беларусі зноў падаражэла гарэлка
16:29, 06/12/2002, АФН

Пастановаю Міністэрства эканомікі ад 3 сьнежня 2002 году №259 “Аб коштах на сьпірт і алькагольную прадукцыю” вызначаныя адпускныя кошты на сьпірт этылавы з харчовай сыравіны, падвышаныя розьнічныя кошты на гарэлку і мінімальныя адпускныя кошты на алькагольную прадукцыю моцнасьцю звыш 28 адсоткаў, якая рэалізоўваецца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Запазычанасьць па заробку скарацілася да 28,7 мільярдаў рублёў
16:27, 06/12/2002

Запазычанасць па заробку ў рэспубліцы да пачатку сьнежня скарацілася да 28,7 мільярдаў рублёў. Яшчэ месяц таму яна пераўзыходзіла 100 мільярдаў. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Дэпартамэнце дзяржаўнай інспэкцыі працы Міністэрства працы й сацыяльнай абароны, у рамках мераў па ліквідацыі запазычанасьці працягваецца праца па кантролі суб’ектаў гаспадараньня. Так, за 11 месяцаў сёлетняга году спэцыялісты дэпартамэнту выявілі парушэньні тэрмінаў выплаты заробкаў у больш чым 7200 арганізацыях. Паводле вынікаў праверак да 2737 наймальнікаў прымененыя эканамічныя санкцыі на агульную суму 100 мільёнаў рублёў. Вынесена больш за 2600 пастановаў аб прыцягненьні да адміністратыўнай адказнасьці кіраўнікоў і іншых службовых асобаў.

Навіцкі: Мы ня будзем сьпяшацца з продажам акцыяў “Нафтану”
16:23, 06/12/2002

5 сьнежня адбылася рабочая паездка прэм’ер-міністра Беларусі Генадзя Навіцкага ў Наваполацак (Віцебская вобласьць). Кіраўнік ураду наведаў найбуйнейшае прадпрыемства мясцовай прамысловай зоны – ААТ “Нафтан”, ААТ “Палімір” і завод пратэінава-вітамінных канцэнтратаў (ПВК). У часе сустрэч з кіраўніцтвам гэтых прадпрыемстваў абмяркоўваліся пэрспэктывы разьвіцьця вытворчасьці і выпуску канкурэнтаздольнай прадукцыі.

Таваразварот паміж Калініградзкай вобласьцю і Беларусяй зьнізіўся на 13%
16:19, 06/12/2002, РБК

Аб’ём таваразвароту паміж Калініградзкай вобласьцю і рэгіёнамі Беларусі зьнізіўся сёлета на 13% і склаў усяго каля 60 млн. даляраў. Пра гэта паведаміў на чарговым паседжаньні ў Калініградзе Расейска-Беларускай рады па доўгатэрміновым супрацоўніцтве віцэ-прэм’ер, міністар эканомікі Беларусі Андрэй Кабякоў. Ён адзначыў, што такое становішча зьяўляецца пасрэдным, бо патэнцыйныя магчымасьці для пашырэньня гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дазваляюць Калінінградзкай вобласьці і Беларусі дасягнуць у 2003 годзе аб’ёму двухбаковага таваразвароту ў 200 млн. даляраў.

“Лукойл” адмовіўся набываць “Славнефть”
11:07, 06/12/2002, Марыя Інгнатава, Известия

У чацьвер прэзыдэнт “ЛУКОЙЛа” Вагіт Алякпераў адмовіўся браць удзел у найбуйнейшай прыватызацыйнай зьдзелцы па продажу амаль 74,95% акцыяў “Славнефти”. Аналітыкі называюць найбольш верагодным пакупніком “Сибнефть” і лічаць, што кампанія “моцна не пераплоціць”. А гэта значыць, што надзеі дзяржавы атрымаць за “Славнефть” ня меней за $2,5-3 млрд. могуць не апраўдацца.

Міліянэры абслугоўваюць незаможных
11:06, 06/12/2002, Елізавета Булатэцкая, Белорусский рынок

Адначасна з палутара-двухразовым павелічэньнем для насельніцтва тарыфаў на газ і электраэнэргію ўрад пасьпяшаўся абмежаваць доступ малазабясьпечаных грамадзян да атрыманьня жыльлёвых субсыдыяў. Зараз, каб разьлічваць на капейкавую дзярждапамогу, сям’я павінна мець даходы, што не пераўзыходзяць у сярэднем 63 тыс. бел. руб. на чалавека, - іншымі словамі, жыць надгаладзь.

Заём за займам
11:03, 06/12/2002, Анатоль Тараховіч, Белорусский рынок

Усплёск інфляцыі, зафіксаваны за першыя два тыдні лістапада, прывёў да пераадоленьня яе межавага ўзроўню, заплянаванага ў сёлетнем годзе ўрадам і Нацыянальным банкам.

Рахманька загаварыў
11:01, 06/12/2002, Сяргей Сацук, БДГ

У сераду ў Вярхоўным судзе РБ працягваліся слуханьні па крымінальнай справе былога начальніка Беларускай чыгункі і экс-сэнатара Віктара Рахманька. Пасьля таго, як сваю пазыцыю выказала абвінавачваньне, магчымасьць выступіць перад судом і прадстаўнікамі прэсы атрымаў і сам падсудны. Гэта стала яго першым публічным выступам з пачатку крымінальнага перасьледу, якое было ініцыянаванае Пракуратурай Рэспублікі Беларусь 23 лістапада 2001 году.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: