Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 67 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Прадпрымальнікі хочуць баставаць 19 сьнежня
16:31, 06/12/2002

19 сьнежня ў Беларусі адбудзецца агульнанацыянальная забастоўка індывідуальных прадпрымальнікаў, а 1 студзеня пачнецца бязтэрміновая забастоўка з спыненьнем выплаты падаткаў і пералічэньня іншых плат. Як паведамляе БелаПАН, рашэньне пра гэта прынятае на паседжаньні статачнага камітэту прадпрымальнікаў пад кіраўніцтвам Валеры Леванеўскага.

Прычына забастоўкі – магчымае прыняцьце ўладамі ў студзені 2003 году шэрагу мераў, “якія істотна пагоршылі палажэньне прадстаўнікоў малога бізнэсу”. Гэта, у прыватнасьці, унясеньне мытнага афармленьня тавараў з Расеі, масавае карыстаньне касавымі апаратамі.
Забастоўцы будуць вылучаць амаль два дзясяткі эканамічных патрабаваньняў. Сярод іх – зьніжэньне ставак фіксаванага адзінага падатку і арэнднай платы за адно працоўнае месца ў два разы, скарачэньне працэдуры абавязковай сэртыфікацыі і гігіенічнай рэгістрацыі тавараў да двух дзён, недапушчэньне ўвядзеньня касавых апаратаў для індывідуальных прадпрымальнікаў, якія аплочваюць адзіны падатак, адмена абмежаваньняў на вагу тавараў, якія ўвозяцца з іншых краін.
Пытаньне аб высоўваньні палітычных патрабаваньняў будзе вырашацца “пасьля анкетаваньня прадпрымальнікаў”.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: