Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дэмакратаў працягваюць не пускаць у выбаркамы 10:52, 06/12/2002
5 сьнежня ў Магілёве створаныя абласная і гарадзкая выбарчыя камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў 24-га скліканьня. У кожную зь іх увайшлі па два прадстаўнікі палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў. Абласная выбарчая камісія налічвае 13 чалавек, гарадзкая – 11. У складзе першай ёсьць прадстаўнікі абласной арганізацыі Лібэральна-дэмакратычнай партыі і Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Сярод членаў гарадзкой выбарчай камісіі – прадстаўнік Партыі камуністаў Беларускай і Магілёўскай асацыяцыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў. Нагадаем, што ў Гомлі, Горадні і Віцебску ў склад абласных і гарадзкіх выбарчых камісіяў таксама ня трапілі прадстаўнікі апазыцыйных дэмакратычных партыяў.