Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Былы амбасадар Беларусі ў Японіі Пётар Краўчанка паведаміў, што 13 сьнежня плянуе вярнуцца ў Менск. Дыплямат ня выключыў, што там супраць яго “могуць быць інсьпірыраваныя правакацыі палітычнага характару”.
У інтэрвію ИТАР-ТАСС спадар Краўчанка яшчэ раз пацьвердзіў, што не зьбіраўся прасіць палітычнага прытулку ў ЗША. Дыплямат паведаміў, што зараз завяршаюцца заплянаваныя раней пратакольныя мерапрыемствы ў Японіі, неабходныя ў сувязі з ад’ездам. На 26 сьнежня, паводле экс-амбасадара, была прызначаная яго аўдыенцыя ў імпэратара Акіхіта. Аднак, “у сувязі з апошнімі абставінамі” спадар Краўчанка адмяніў яе і 13 сьнежня вылятае на радзіму.