Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 67 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Улада рыхтуецца да фальшаваньня вынікаў мясцовых выбараў
14:36, 06/12/2002

Улады працягваюць рабіць усё магчымае, каб у склад выбаркамаў не ўвайшлі прадстаўнікі дэмакрытычнай апазыцыі. Так, паводле Радыё Свабода, у склад Магілёўскай абласной і гарадзкой выбарчых камісіяў увайшлі прадстаўнікі толькі двух партыяў – Лібэральна-дэмакратычнай і Партыі камуністаў Беларускай. У склад Менскай гарадзкой выбарчай камісіі ад партыяў трапілі толькі два чалавекі – Юры Пальчэўскі зь Беларускага Народнага Фронту і Міхаіл Дашкевіч з ЛДПБ. У Віцебскую гарадзкую камісію ўвайшлі прадстаўнікі ЛДПБ, абедзьвюх камуністычных партыяў – ПКБ і КПБ, а таксама сябры двух грамадзкіх аб’яднаньняў – праўрадавай жаночай арганізацыі і БРСМ. Прадстаўнікоў Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Беларускай сацыял-дэмакратычнай патыі “Народная Грамада”, якія таксама прэтэндавалі на ўключэньне ў склад гарадзкой выбарчай камісіі, не дапусьцілі.

У склад Магілёўскай абласной выбарчай камісіі ўвайшоў прадстаўнік толькі адной партыі - Лібэральна-дэмакратычнай, механік адной з будаўнічых арганізацыяў Магілёву. З усіх грамадзкіх арганізацыяў толькі Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі будзе прадстаўлены ў выбарчай камісіі пэрсонай першага сакратара Шклоўскага райкаму. Астатнія 11 членаў камісіі – беспартыйныя і зьяўляюцца начальнікамі, дырэктарамі і загадчыкамі ў розных сфэрах сельскіх раёнаў вобласьці. У склад камісіі ўвашлі чыноўнікі, якія кіравалі камісіямі ў мінулую выбарчую кампанію.
У Магілёўскую гарадзкую выбарчую камісію трапілі прадстаўнікі рэгіянальнай Партыі камуністаў Беларускай і Магілёўскай асацыяцыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў.
Сябра рады Магілёўскай гарадзкой арганізацыі АГП Валеры Сівуха паведаміў, што яго партыя вылучала ў гарадзкую выбарчую камісію дасьведчанага чалавека, які добра знаёмы з выбарчым заканадаўствам, аднак яму не знайшлося месца ў выбаркаме.
Валеры Сівуха адзначыў, што адсутнасьць шырокага прадстаўніцтва ў выбаркамах палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў не дадае даверу таму, хто праводзіць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў.
Менская гарадзкая выбарчая камісія мае ў сваім складзе 13 чалавек. Сярод іх толькі два прадстаўніка палітычных партыяў – БНФ і ЛДПБ.
У Віцебскую гарадзкую камісію ўвайшлі прадстаўнікі ЛДПБ, абедзьвюх камуністычных партыяў – ПКБ і КПБ, а таксама сябры двух грамадзкіх аб’яднаньняў – праўрадавай жаночай арганізацыі і БРСМ.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: