Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Навіцкі: Мы ня будзем сьпяшацца з продажам акцыяў “Нафтану” 16:23, 06/12/2002
5 сьнежня адбылася рабочая паездка прэм’ер-міністра Беларусі Генадзя Навіцкага ў Наваполацак (Віцебская вобласьць). Кіраўнік ураду наведаў найбуйнейшае прадпрыемства мясцовай прамысловай зоны – ААТ “Нафтан”, ААТ “Палімір” і завод пратэінава-вітамінных канцэнтратаў (ПВК). У часе сустрэч з кіраўніцтвам гэтых прадпрыемстваў абмяркоўваліся пэрспэктывы разьвіцьця вытворчасьці і выпуску канкурэнтаздольнай прадукцыі.
Паводле Навіцкага, паведамляе БелаПАН, краіне вельмі неабходны правіт – пратэінавая кармавая дабаўка для жывёлагадоўлі, якую выпускае Наваполацкі завод пратэінава-вітамінных канцэнтратаў. Зараз прадпрыемства знаходзіцца ў цяжкім стане з прычыны няплаты за прадукцыю, адгружаную прадпрыемствам Мінсельгасхарчу. Прэм’ер-міністар запэўніў кіраўніцтва заводу БВКЮ, што праблемы прадпрыемства будуць вырашаныя. У 2003 годзе плянуецца прыцягнуць значныя інвэстыцыі, якія павінны ўмацаваць пазыцыі прадпрыемства. У часе сустрэч Г.Навіцкага з кіраўніцтвам ААТ “Палімір” і ААТ “Нафтан” размова йшла аб зьніжэньні сабекошту вырабляемай прадукцыі і пэрспэктывах рэалізацыі праектаў мадэрнізацыі вытворчасьці. Паводле прэм’ер-міністра, “Нафтан” самастойна рэалізуе праграму мадэрнізацыі, таму з абвяшчэньнем інвэстыцыйнага конкурсу, на якім мог быць рэалізаваны пакет акцыяў прадпрыемства, Беларусь “ня будзе сьпяшацца”.