Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 67 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Новыя вершы Ніла Гілевіча
12:22, 06/12/2002

Прапануем Вашай увазе новыя вершы Народнага паэта Беларусі Нiла Сымонавіча Гілевіча, апублікаваныя ў сёньняшнім нумары «Народной Воли».

Пачуйце!

Магчыма, i гэты мой клiч
Далёка не дойдзе: заглохне
У нетрах муроў-камянiц,
У зараслях чортапалоху.
Магчыма... I ўсё-ткi, i ўсё ж:
-- Пачуйце! Пачуйце! -- гукаю. --
Iмперцы прыставiлi нож
Да горла няшчаснага краю!
Пачуйце ж, о дзецi зямлi,
Што ваша павек, i не дайце,
Не дайце, каб род наш звялi
Антыхрысты i запраданцы!
2002, красавiк


Аднаму з нiцых

Чаму ты радуешся, нiцы раб?
I што жабрачым пафасам вiтаеш?
Пагiбелi сваёй дзяржавы рад?
На згубу Бацькаўшчыны гiмн складаеш?
Якi ж ты ўсё-такi са смердаў смерд
I з халуёў халуй! Якая ганьба!
У тых, што гоняць Беларусь на смерць --
Плюгавы, да агiды, памагайла!
Знай, лёкай, рады хамуту-ярму:
Я прозвiшча тваё з радзiмых гукаў
Не называю тут адно таму,
Што мне шкада тваiх дзяцей i ўнукаў.
2002, лiстапад


Праклён

Будзьце пракляты вы, каты свабоды!
Вы, што душылi i душыце нас!
Вы, акупатары нашай гасподы,
Нашых багаццяў i нашых украс!
Будзьце пракляты i вы, запраданцы,
Лёсам народу майго гандляры!
Юдавы выблядкi i ўзгадаванцы!
Брудных i блудных таргоў махляры!
Будзьце пракляты i вы, вырачэнцы
Мовы i духу бацькоўскай зямлi!
Вы, надзiманыя пыхай нiкчэмцы,
Волi i хэнцi чужой халуi!
Гэта з крыжа я крычу вам, распяты
Горам народа i болем маiм.
Будзьце пракляты вы! Будзьце пракляты!
Сёння i заўтра й вавекi! Амiн!
2002, лiстапад


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: