Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пуцін, несапраўдны сябра Эўропы 10:36, 06/12/2002, Райнхард Вольф, Tageszeitung
Дацкаму ўраду нічога не заставался, акрамя як вызваліць чачэнскага палітыка Ахмэда Закаева пасьля пяцітыднёвага зьняволеньня. Нават пасьля неаднаразовага падаўжэньня тэрміну Масква ня здолела падаць доказы так званай тэрарыстычнай дзейнасьці Закаева. Пасьля чаго Данія магла вынесьці толькі адно рашэньне – вызваліць Закаева.
Палітычнай і маральнай катастрофай было ўжо тое, што яго ўвогуле арыштавалі; да яго прыйшлі на пачатак трэцяга ноччу і выцягнулі з ложка – гэта яшчэ не дагаджэньне перад Масквой, але можна параўнаць з расейскімі мэтадамі. Тым самым Крамлю ўдалася спроба ачарніць Закаева як злачынцу, дыскрэдытаваць гэтага чалавека як пасярэдніка ў мірных перамовах і разам зь ім – прэзыдэнта Масхадава. Для пачатку арыштаваць, а пасьля разабрацца, - калі гэта мусіць стаць новым прававым прынцыпам у час сусьветнай барацьбы з тэрарызмам, то няхай гэта распаўсюджваецца на ўсіх. Напрыклад, ёсьць такі чалавек, былы кіраўнік расейскай Службы бясьпекі, Уладзімер Пуцін. Зараз расейскі прэзыдэнт вырабляе ў Чачэніі тое самае, што і Слабадан Мілошавіч у Косава, прычым Мілошавіч у параўнаньні з Пуціным – дзіцё. Чаму адзін зь іх стаў перад трыбуналам, а другога прэзыдэнт ЗША назвае “маім сябрам”? Чаму палітыкі, як бы іх не называлі – Клінтан, Буш, Коль ці Шродэр, заплюшчваюць вочы на тое, што робіцца ў Расеі? Вядома, нельга параўноўваць Пуціна і Мілошавіча – у першага на сумленьні забітых значна болей. Калі б у Капенгагене, Брусэлі і Бэрліне праявілі хоць нейкую гатоўнасьць вучыцца на памылках, то скандаль з Закаевым дае для гэтага ўсе падставы. Калі-небудзь палітыкі ў ЭЗ і НАТО павінны ж будуць паставіць пытаньне, наколькі яны блізкія ў тым, што тычыцца Чачэніі, да статуса афіцыйнага саюзьніка Расеі ў чачэнскай вайне.