Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Таваразварот паміж Калініградзкай вобласьцю і Беларусяй зьнізіўся на 13% 16:19, 06/12/2002, РБК
Аб’ём таваразвароту паміж Калініградзкай вобласьцю і рэгіёнамі Беларусі зьнізіўся сёлета на 13% і склаў усяго каля 60 млн. даляраў. Пра гэта паведаміў на чарговым паседжаньні ў Калініградзе Расейска-Беларускай рады па доўгатэрміновым супрацоўніцтве віцэ-прэм’ер, міністар эканомікі Беларусі Андрэй Кабякоў. Ён адзначыў, што такое становішча зьяўляецца пасрэдным, бо патэнцыйныя магчымасьці для пашырэньня гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дазваляюць Калінінградзкай вобласьці і Беларусі дасягнуць у 2003 годзе аб’ёму двухбаковага таваразвароту ў 200 млн. даляраў.
Найбольш пэрспэктыўным ён лічыць удзел беларускіх будаўнікоў ва ўзьвядзеньні першай чаргі ТЭЦ-2 у Калінінградзе, выкарыстаньне калініградзкіх партоў для перавалкі экспартных грузаў, а таксама стварэньне сумеснай рыбапрамысловай кампаніі. У сваю чаргу, сустаршыня рады, губэрнатар Калінінградзкай вобласьці Ўладзімер Ягораў выказаўся ў час паседжаньня за неабходнасьць прыцягненьня бюджэтных сродкаў “саюзнае дзяржавы” на фінансаваньне такіх сумесных праектаў, як разьвіцьцё транспартнай і партовай інфраструктуры расейскага анклаву на Балтыцы. Па выніках паседжаньня рады падпісаны пратакол, які мусіць надаць большую дынаміку адносінам Калінінградзкай вобласьці і Беларусі.