Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка абвінаваціў расейскія тэлеканалы ў “развязности” 10:45, 06/12/2002
Аляксандар Лукашэнка ў часе ўчорашняга візыту на БТ, ОНТ і СТВ паставіў перад калектывамі трох тэлевізійных каналаў краіны задачу – заваяваць беларускую аўдыторыю. Як перадае БЕЛТА, Лукашэнка заявіў, што “сегодня в информационном пространстве страны доминируют российские телеканалы: они намного богаче, разворотливее, развязнее”. “Последние несколько месяцев наглядно показали, как мало у них уважения к белорусскому народу”, - дадаў Лукашэнка.
Зьяўленьне ў Беларусі трох тэлевізійных каналаў, падкрэсьліў Аляксандар Лукашэнка, ставіла канкрэтную мэту - стварыць творчую канкурэнцыю, каб на экраны трапіў якасны інфармацыйны прадукт. Беларускі лідэр заклікаў журналістаў ня гнацца за “жареными” фактамі, а больш увагі надзяляць сур’ёзным, фундаментальным матэрыялам. Кажучы аб праве тэлеканалаў самастойна вызначаць сваю вяшчальную палітыку, Лукашэнка адзначыў, што гэта патрабуе большай адказнасьці, бо тэлевізію глядзяць мільёны людзей. Таму ідэі і каштоўнасьці, якія адстойваюць БТ, ОНТ і СТВ, “должны сочетаться с нормами и ценностями, существующими в белорусском обществе”, лічыць кіраўнік дзяржавы.