Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка ставіць задачы перад беларускай тэлевізіяй 14:35, 06/12/2002, NEWSru.com
Беларуская тэлевізія павіна заваяваць айчынную аўдыторыю. Пра гэта заявіў Аляксандар Лукашэнка. 5 сьнежня ён пазнаёміўся з працай двух тэлевізійных каналаў краіны – ОНТ і СТВ. “Белоруссия обладает достаточными ресурсами и творческим потенциалом, чтобы обустроить свое информационное пространство на уровне современных технологий, выйти из информационной зависимости от зарубежных источников и самостоятельно освещать как внутриреспубликанские, так и международные события. Магистральный путь - завоевание белорусской аудитории отечественным телевидением”, - заявіў Лукашэнка ў сваім выступе перад калектывамі тэлеканалаў, паведамляе ў пятніцу прэсавая служба прэзыдэнта.
Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, ОНТ і СТВ павінны адыграць важную ролю ў кансалідацыі беларускага грамадзтва і стаць самастойнымі электроннымі СМІ без сілкаваньня расейскім тэлепрадуктам. Пры гэтым канкурыраваць тэлеканалы павінны, паводле ягоных словаў, ня толькі між сабою, колькі з расейскімі каналамі за інтарэсы сваёй краіны. Лукашэнка таксама заявіў, што ў Беларусі няма дзяржаўных і недзяржаўных СМІ – яны ўсе працуюць на беларускую дзяржаву і грамадзтва, перадае “`Интерфакс`”. “Идеология не приватизируется. Есть концепция развития государства, и единственное требование для всех СМИ - соблюдать ее устои, следовать этой концепции”, - адзначыў Лукашэнка. Лукашэнка падкрэсьліў, што права тэлеканалаў самастойна вызначаць сваю палітыку вяшчаньня нясе і высокую адказнасьць, бо тэлевізію глядзяць мільёны людзей. Таму ідэі, якія адстойваюць БТ, ОНТ і СТВ павінны спалучацца з нормамі і каштоўнасьцямі, якія існуюць у нашым грамадзтве, лічыць кіраўнік дзяржавы. Сярод задач, якія прэзыдэнт паставіў перад калектывамі ОНТ і СТВ, - выхад на самафінансаваньне, павелічэньне аб’ёмаў вяшчаньня, стварэньне новых праграмаў, перш за ўсё аналітычных, заваяваньне яшчэ больш масавай аўдыторыі. Лукашэнка заявіў, што чыноўнікі абавязкова павінны рэагаваць на крытыку ў дзяржаўных СМІ. “Вместе с тем, журналист не должен задевать и оскорблять личность человека”, - лічыць Лукашэнка.