Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У ЗША будуць вельмі пільна назіраць за Лукашэнкам 10:55, 06/12/2002, НТВ
Рашэньне ЗША не выдаваць візу Аляксандру Лукашэнку застаецца нязьменным. Пра гэта заявіў у чацьвер у Маскве афіцыйны прадстаўнік амэрыканскае амбасады ў РФ. Так ён пракамэнтаваў паведамленьні аб тым, што беларускі лідэр гатовы разгледзіць вяртаньне ў Беларусь місіі назіральнікаў АБСЭ.
Прадстаўнік амбасады ЗША падкрэсьліў, што “Беларусі варта праводзіць курс палітычнай лібэралізацыі і павагі правоў чалавека, калі яна спадзяецца палепшыць свае адносіны зь міжнароднай супольнасьцю і пакласьці канец сваёй самаабвешчанай ізаляцыі”. “Злучаныя Штаты будуць назіраць за сытуацыяй у Беларусі, каб вызначыць, ці працягваць палітыку нявыдачы візы для афіцыйных і асабістых паездак у ЗША спадара Лукашэнкі і сямі іншых высокапастаўленых прадстаўнікоў ягонага ўраду”, - сказаў прадстаўнік дыпмісіі ЗША. Нагадаем, што Злучаныя Штаты робяць гэтыя крокі разам з 14 краінамі Эўразьвязу, паведамляе "Интерфакс". З нагоды магчымага вяртаньня супрацоўнікаў АБСЭ ў Беларусь, у МЗС ЗША кажуць, што “віталі б” гэты крок.