Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Беларусі зноў падаражэла гарэлка 16:29, 06/12/2002, АФН
Пастановаю Міністэрства эканомікі ад 3 сьнежня 2002 году №259 “Аб коштах на сьпірт і алькагольную прадукцыю” вызначаныя адпускныя кошты на сьпірт этылавы з харчовай сыравіны, падвышаныя розьнічныя кошты на гарэлку і мінімальныя адпускныя кошты на алькагольную прадукцыю моцнасьцю звыш 28 адсоткаў, якая рэалізоўваецца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства эканомікі, гэтакі крок зроблены ў выніку папаўненьня даходаў бюджэту і паляпшэньня фінансавага стану прадпрыемстваў лікёрагарэлачнай прамысловасьці.