Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Рэдактару газэты “Рабочы” Віктару Івашкевічу так і не абвесьцілі амністыю.
Віктар Івашкевіч асуджаны да двух гадоў “хіміі” за публікацыю артыкула “Злачынца павінен сядзець у турме” ў газэце “Рабочы”, які на думку суда “абылгаў” Аляксандра Лукашэнку. Надзеі адваката на тое, што Менскі гарадзкі суд зьменіць прысуд і Віктар Івашкевіч адбудзе на “хіміі” не два гады, а адзін, не апраўдаліся. Як паведамляе Радыё Свабода, у пятніцу ў Камітэце выкананьня пакараньняў рэдактару газэты пацьвердзілі, што за публікацыю артыкула ён павінен адпрацаваць на “хіміі” два гады.
Жонка зьніклага журналіста, Сьвятлана Завадзкая, не выключае, што гэта толькі імітацыя пошукаў ейнага мужа, якога без усялякага посьпеху шукаюць ужо больш за два гады. Паводле Сьвятланы Завадзкай, зараз сьледчыя заварушыліся выключна таму, што сваякі Завадзкага завалілі пракуратуру скаргамі на бязьдзейнасьць. “У мяне скалалася ўражаньне, што, калі б мы не даслалі скаргу Шэйману, яны б яшчэ год, і два не аднаўлялі гэтай справы”, - заявіла Сьвятлана Завадзкая Радыё Свабода.
Кадравыя перастаноўкі, што праводзяцца Аляксандрам Лукашэнкам, часта бываюць настолькі нечаканымі, што ўсім прадкзальнікам-аналітыкам час павыдзіраць на сваёй галаве апошнія валасы. У мінулую пятніцу галава дзяржавы зрабіў некалькі новых прызначэньняў кіраўнікоў дыпляматычных прадстаўніцтваў, прадпрыемстваў, арганізацыяў, ведамственных падразьдзелаў, а таксама даў згоду на зацьвярджэньне на пасадзе некаторых намесьнікаў міністраў. Ніякіх нечаканасьцяў у дадзенай працэдуры не прадбачылася, але яны адбыліся. Пасаду генэральнага дырэктара РУП “Беларускае тэлеграфнае агенцтва” (БелТА) замест зьнятага Якава Аляксейчыка атрымаў супрацоўнік Службы бясьпекі прэзыдэнта Алег Пралескоўскі.
Правядзеньне рэферэндуму па зьмене канстытуцыйнага ладу Расеі й Беларусі ў 2003 годзе тэарытычна магчыма, аднак, практычна “выканаць гэта цяжка”. Пра гэта, як паведамляе “Медиафакт”, у Санкт-Пецярбургу, адказваючы на пытаньні журналістаў, заявіў старшыня Цэнтрвыбаркаму Расеі Аляксандар Вешнякоў.
6 сьнежня Аляксандар Лукашэнка прызначыў Алега Пралескоўскага Генэральным дырэктарам беларускага тэлеграфнага агенцтва (БЕЛТА) і вызваліў ад гэтай пасады Якава Аляксейчыка. Прафэсійны журналіст Якаў Аляксейчык ачольвае БЕЛТА з 1988 году. Новы кіраўнік агенцтва да свайго прызначэньня ўзначальваў адзін з аддзелаў Службы бясьпекі Аляксандра Лукашэнкі. БелаПАН паведамляе, што Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Беларускае тэлеграфнае агенцтва” (БЕЛТА) заснаванае 14 студзеня 1921 году. Захоўваючы юрыдычную самастойнасьць, працавала ў цеснай каардынацыі з Тэлеграфным агенцтвам Савецкага Саюзу (ТАСС). З 1991 году БЕЛТА – інфармацыйнае агенцтва Рэспублікі Беларусь. Працуе на правах дзяржаўнага прадпрыемства.
Прэсавы сакратар Аляксандра Лукашэнкі Натальля Пяткевіч устрымліваецца ад ацэнкі заявы, якую зробіў 5 сьнежня кіраўнік дэлегацыі амэрыканскіх кангрэсмэнаў Курт Вэлдан падчас свайго візыту ў Менск.
Вярхоўны камісарыят ААН па справах уцекачоў (UNHCR) апублікаваў у мінулую пятніцу сьвежую статыстыку па зваротах з просьбай аб наданьні палітычнага прытулку ў краінах Захаду. Згодна дадзеных, сёлета за першыя дзевяць месяцаў колькасьць уцекачоў краін СНД склала прыкладна 42 000 чалавек. У сьпісе краін, адкуль часьцей за ўсё бягуць, - Украіна, Расея, Армэнія, Грузія, Малдова, Азэрбайджан, Беларусь.
Зараз значна актывізаваліся сілы, якія шкодзяць далейшаму збліжэньню Расеі й Беларусі. Такую заяву зрабіў сьпікер Дзярждумы РФ, старшыня парлямэнцкага сходу “саюзу” Беларусі й Расеі, выступаючы 8 сьнежня ў Санкт-Пецярбургу на адкрыцьці Міжнароднай навукова-практычнай канфэрэнцыі “Актуальныя праблемы будаўніцтва й разьвіцьця “саюзнай” дзяржавы”.
Антысаюзныя сілы, адзначыў Селязьнёў, актывізаваліся ва ўмовах “канцэптуальнай нявызначанасьці” па пытаньні дзяржаўнага ўладкаваньня й прававой сыстэмы “саюзнай” дзяржавы Беларусі й Расеі. Паводле сьпікера Дзярждумы, “мэта гэтых сілаў – дасягнуць дэнансацыі Дамовы аб стварэньні “саюзнае” дзяржавы, а па магчымасьці, - цалкам сарваць працэс аб’яднаньня двух брацкіх народаў”.
У пятніцу Аляксандар Лукашэнка разгледзіў шэраг кадравых пытаньняў. У выніку, у прыватнасьці, прэсавы сакратар Міністэрства замежных справаў Павал Латушка, нарэшце, быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча. Усе ведаюць, як Пал Палыч марыў пра гэтую пасаду, як ён прагнуў стаць амбасадарам у адной з эўрапейскіх краін. Ён аддана стаяў на баку інтарэсаў МЗСу і прэзыдэнта, быў вельмі сухім і асьцярожным у выказваньнях, а “нячэстным” журналістам, кшталту нас, супрацоўнікаў прэсавага цэнтру Хартыі, адмаўляў у камэнтарах і папярэджваў, што нам, як “прадстаўнікам незарэгістраванай арганізацыі”, на яго прэсавых канфэрэнцыях рабіць няма чаго. І вось - дачакаўся чаканага павышэньня.
пачнуцца 9 сьнежня ў Вене (Аўстрыя) між Арганізацыяй па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе і Беларусяй. Пра гэта, як паведамляе БелаПАН, заявіў 6 сьнежня на брыфінгу міністр замежных справаў Партугаліі Антоніа Марцінэс да Круз.
Камэнтуючы ў Санкт-Пецярбургу на 20-ым паседжаньні МПА СНД магчымасьць абраньня на трэці тэрмін Аляксандра Лукашэнкі, старшыня Цэнтрвыбаркаму РФ Аляксандар Вешнякоў сказаў, што адзінага міжнароднага стандарту па гэтым пытаньні не існуе. “Аднак мая думка як грамадзяніна Вешнякова такая: мудрая форма існуе ў тых дзяржавах, дзе вышэйшая службовая асоба дзяржавы абіраецца два разы запар і ня больш за тое, - заявіў ён. – Гэта прынцып дэмакратыі, прынцып абнаўленьня і зьменнасьці ўлады, які асабліва важны для краін з маладой дэмакратыяй”.
Дэлегацыя беларускіх палітыкаў на чале з старшынём Аб`яднанай грамадзянскай партыі Анатолем Лябедзькам 6 сьнежня прынялі ўдзел у міжнароднай канфэрэнцыі «Пасьля Прагі: пэрспэктывы супрацоўніцтва ва Ўсходняй і Паўночнай Эўропе», якая праходзіць у Рызе. У канфэрэнцыі прынялі ўдзел прэзыдэнт Латвіі Вайра Фрайбэрга, міністар абароны Літвы Л.Лінкявічус, Латвіі В.Крыстовкіс, былыя прэм`ер-міністар Швэцыі Карл Більд, Эстоніі Март Лар, прадстаўнікі Расеі, Грузіі, Польшчы, Украіны, ФРГ, ЗША. Як паведамляе прэсавая служба АГП, прэзыдэнт Латвіі Вайра Фрайбэрга ў сваім выступе падтрымала дзеяньні Эўразьвязу адносна беларускага рэжыму.
У панядзелак у Вене пачнуцца перамовы адносна лёсу місіі АБСЭ ў Беларусі. Пра гэта ў суботу паведаміў кіраўнік МЗС Беларусі Міхаіл Хвастоў. Дзейнасьць місіі АБСЭ ў Менску паралізавался пасьля таго, як улады не падоўжылі візы яе супрацоўнікам. АБСЭ абвінавацілі ў падтрымцы беларускай апазыцыі. Камнем спатыкненьня ў адносінах з АБСЭ, структурамі Эўразьвязу, ЗША і шэрагам міжнародных арганізацыяў стала парушэньне Менскам правоў чалавека і, у прыватнасьці, выбарчага заканадаўства.
Сустрэчу з амэрыканскімі кангрэсмэнамі адміністрацыя Аляксандра Лукашэнкі выкарыстоўвала не як механізм выхаду Беларусі з самаізаляцыі, а як танную PR-акцыю. Пра гэта, як паведамляе Радыё Свабода заявіў удзельнік сустрэчы лідэраў беларускае апазыцыі з прадстаўнікамі кангрэсу ЗША Анатоль Лябедзька.
8 сьнежня 1991 году ў рэзыдэнцыі “Вискули”, што ў знакамітай Белавежскай Пушчы, лідэры Расеі, Украіны й Беларусі падпісалі дакумэнт аб стварэньні СНД. Савецкі Саюз спыніў сваё існаваньне. Ужо шмат напісана аб прычынах, што прывялі да гібелі савецкай імпэрыі. Але дасьледчыкі часта ўпускаюць тыя абставіны, якія зьліліся ў крытычную масу і прывялі да ўраганнага распаду краіны.
У пятніцу Аляксандар Лукашэнка прыняў рэктара Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Аляксандра Казуліна. Як вядома, урад рэкамэндаваў прызначыць Казуліна Сталым прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб`яднаных Нацыяў. Была праведзеная працэдура ўзгадненьня ягонай кандыдатуры на гэтую пасаду ў палатах «нацыянальнага сходу». Аднак 6 сьнежня кіраўнік дзяржавы адхіліў гэтыя прапановы і пакінуў Казуліна на пасадзе рэктара БДУ.
У выніку комплекснай праверкі жыльлёва-камунальнай галіны спэцыялісты Камітэту дзяржкантролю выявілі 112 мільярдаў рублёў неапраўдана выдаткаваных дзяржаўных сродкаў. Пра гэта паведамляе газэта ”Советская Белоруссия”. Калегія Камітэту дзяржкантролю абмеркавала дадзеную сытуацыю і прапанавала ўраду разгледзіць пытаньне аб “мэтазгоднасьці захаваньня” Мінжылкамунгасу як рэспубліканскага органа кіраваньня.
“Як Вы можаце ацаніць матэрыяльны стан Вашай сям’і?” – з гэтым пытаньнем да грамадзян Беларусі зьвярнуліся супрацоўнікі Цэнтру сацыялягічных і палітычных дасьледаваньняў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ў часе рэспубліканскага дасьледаваньня ў кастрычніку сёлетняга году. Было апытана тысяча жыхароў краіны ад 18 гадоў і старэй. Большасьць зь іх – 55 адсоткаў - адказалі, што грошай хапае на неабходнае харчаваньне, вопратку і на жыцьцё без пазык, аднак пры гэтым адкладаць грошы яны не ў стане.
Саўгас імя Леніна, што ў вёсцы Рыжкавічы Шклоўскага раёну Магілёўскай вобласьці, быў прызнаны банкрутам яшчэ ў студзені. Між тым менавіта ў гэтым саўгасе пачынаў кар`еру прэзыдэнт Беларусі. З 1985 па 1987 гады Аляксандар Лукашэнка працаваў тут сакратаром парткаму. У Рыжкавічах знаходзіцца дом прэзыдэнта, туды ён, па ідэі, павінен вярнуцца, калі завершыцца тэрмін кіраваньня. Калі прэзыдэнцтва скончыцца калі-небудзь… У мінулую пятніцу прэзыдэнт чытаў лекцыю студэнтам Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту. На ўтрапёнае студэнцкае пытаньне: ці пойдзеце вы на трэці прэзыдэцкі тэрмін і ці рыхтуеце сабе пераемніка, Лукашэнка напаўжартам пагадзіўся стаць кіраўніком у трэці раз.
У Беларусі будуць адбіраць баявую зброю з асабістага карыстаньня. Пра гэта паведаміў журналістам намесьнік міністра ўнутраных справаў Беларусі начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекі і адмысловай міліцыі генэрал-маёр Аляксандар Шчурко.
Паводле дадзеных на канец лістапада ў Беларусі зьнізілася запазычнасьць па заробку. Калі ў пачатку мінулага месяца яна пераўзыходзіла 100 мільярдаў рублёў (ці больш за 19 адсоткаў да месячнага фонду заробку), то на 30 лістапада складала ўжо 71,6 мільярды рублёў (12,1 адсоткі да месячнага ФЗ). Паводле некаторых зьвестак, у першыя некалькі дзён сьнежня запазычанасьць зьнізілася яшчэ больш, ледзь не да 8 мільярдаў рублёў, і ёсьць падазрэньне, што да Новага году яе практычна цалкам зьліквідуюць. Як могуць адбывацца такія дзіўныя рэчы, асабліва на фоне апошніх эканамічных няўдач?
“Газавая вайна” паміж Беларусяй і Расеяй, што скончылася перамір’ем, як і любая вайна, пакінула свае разбуральныя адбіткі. Прэзыдэнт Лукашэнка ў сваім вядомым выступе перад урадам запатрабаваў “жесточайшей» эканоміі газу і адначасова з гэтым абяцаў, што ў дамах грамадзян будзе цёпла і ўтульна. Гэтае супярэчлівае патрабаваньне дае магчымасьць “вертыкальшчыкам” на месцах вырашаць праблемы эканоміі энэрганосьбітаў за кошт пагаршэньня ўмоваў жыцьця грамадзян.
Зьдзелка па продажу беларускага пакету (10,83 адсоткі) акцыяў “Славнефти”, што адбылася ў пятніцу, абрасла за мінулыя выходныя чуткамі. Як паведамляе “Коммерсантъ” са спасылкаю на ананімных беларускіх бізнэсоўцаў, “Сибнефть” “дадала” да кошту пакету яшчэ 10 адсоткаў, якія, аднак, пайшлі не ў дзяржбюджэт, а ў кішэню чыноўнікаў, якія мелі дачыненьне да зьдзелкі. Згодна другой вэрсіі газэты, - сума зьдзелкі была канчаткова вызначаная на сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі, дзе расейскі прэзыдэнт здолеў пераканаць беларускага лідэра ў тым, што ня можа паўплываць на кіраўніцтва прыватнай расейскай кампаніі.