Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Беларусі будуць канфіскоўваць баявую зброю 11:21, 09/12/2002, АФН
У Беларусі будуць адбіраць баявую зброю з асабістага карыстаньня. Пра гэта паведаміў журналістам намесьнік міністра ўнутраных справаў Беларусі начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекі і адмысловай міліцыі генэрал-маёр Аляксандар Шчурко.
МУС пачне канфіскацыю пасьля зацьвярджэньня Мінфінам сумаў кампэнсацыі за канфіскаваную зброю. Мяркуецца канфіскоўваць баявую зброю, якую грамадзяне законна набывалі ў пач. 90-ых гадоў. Выключэньне складуць некаторыя віды зброі, вызначаныя дзейным заканадаўствам. Паводле Шчурко, МУС ужо выканаў даручэньне Лукашэнкі і падрыхтавала дакумэнты, у якіх выкладзены механізм канфіскацыі і цэнавая палітыка канфіскацыі. Паводле МУС Беларусі, сёлета на тэрыторыі краіны з незаконнага звароту былі канфіскаваныя 2 632 адзінкі агнявой і газавай зброі. 1158 адзінак зброі грамадзяне здалі добраахвотна.