Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
910 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Грошы ад продажу акцыяў “Славнефти” пайшлі ў кішэню беларускіх чыноўнікаў?
11:10, 09/12/2002

Зьдзелка па продажу беларускага пакету (10,83 адсоткі) акцыяў “Славнефти”, што адбылася ў пятніцу, абрасла за мінулыя выходныя чуткамі. Як паведамляе “Коммерсантъ” са спасылкаю на ананімных беларускіх бізнэсоўцаў, “Сибнефть” “дадала” да кошту пакету яшчэ 10 адсоткаў, якія, аднак, пайшлі не ў дзяржбюджэт, а ў кішэню чыноўнікаў, якія мелі дачыненьне да зьдзелкі. Згодна другой вэрсіі газэты, - сума зьдзелкі была канчаткова вызначаная на сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі, дзе расейскі прэзыдэнт здолеў пераканаць беларускага лідэра ў тым, што ня можа паўплываць на кіраўніцтва прыватнай расейскай кампаніі.

Беларуская валютна-фондавая біржа аб’явіла аб продажу беларускага пакету акцыяў (10,83) кампаніі “Славнефть” у пятніцу 6 сьнежня. Пакет набыла расейская кампанія “Сибнефть” праз “Славнефтебанк” за мінімальны кошт, на які разьлічвала Беларусь – 207 мільёнаў даляраў ЗША. Да гэтага, два тыдні беларускія чыноўнікі на перамовах з прадстаўнікамі “Сибнефти” спрабавалі падняць кошт пакету да 300 мільёнаў, аднак ім гэтага не ўдалося.
Як піша “Коммерсантъ”, продаж беларускіх акцыяў “Славнефти” выглядаў благой камедыяй: штодзень цягам двух тыдняў беларускія чыноўнікі пераносілі таргі на заўтра і заклікалі жадаючых падаваць новыя заяўкі. Новых заявак не паступала. Набыць маёмасьць рэспублікі за $207 млн. была гатовая толькі “Сибнефть”, якая праз сваю панамскую афшорную кампанію падала заяўку "Славнефтебанку", што меў допуск на беларускую біржу.
Увесь гэты час беларускія чыноўнікі пераконвалі “Сибнефть” павялічыць кошт, у ідэале – да $300 млн. Перамовы, паводле дадзеных Ъ, завяршыліся ў сераду – Беларусь здалася. Удзельнікі перамоваў пагадзіліся на 6,6 млрд. расейскіх рублёў. Увесь чацьвер і першую палову пятніцы беларускія чыноўнікі рыхтавалі для Аляксандра Лукашэнкі аргумэнтаваную справаздачу – чаму ўрад задавальняе кошт зьдзелкі, а Генадзь Падгорны, старшыня Фонду па кіраваньню дзяржмаёмасьцю Беларусі, раіўся з першым віцэ-прэм’ерам ураду Сяргеем Сідорскім. У 14.00 у пятніцу спадар Сідорскі ўвайшоў у кабінэт Лукашэнкі з чырвонай тэчкай з грыфам “звыштаемна”. У ёй быў праект урадавай пастановы па паперах “Славнефти”.
Неафіцыйная інфармацыя аб тым, што зьдзелка ўхваленая, зьявілася ў 15.00. У 16.30 праца БВФБ была падоўжаная на дзьве гадзіны – да 18.30. Да гэтага часу адмысловая рабочая група на чале з спадаром Падгорным аформіла ўсе дакумэнты, якія пацьвярджаюць факт зьдзелкі. У 20.30 на сайце біржы зьвілася інфармацыя аб продажы беларускай долі “Славнефти”. “Сибнефть” пакуль не дае камэнтараў па зьдзелцы, спасылаючыся на адсутнасьць афіцыйных дакумэнтаў ад беларускага боку, аднак і не абвяргае інфармацыі аб набыцьці.
У Менску абмяркоўваюць дзьве вэрсіі таго, чаму беларускі ўрад, які два тыдні адмаўляўся прадаць акцыі па “заніжаным” кошце, зьмяніў сваё рашэньне. Паводле першай – канчатковая дата продажу была вызначаная яшчэ 27 лістапада ў Маскве падчас сустрэчы прэзыдэнтаў Расеі й Беларусі. Прэзыдэнт Пуцін нібыта пераканаў калегу Лукашэнку ў тым, што ня можа паўплываць на кіраўніцтва “Сибнефти” – прыватнай кампаніі.
Другую вэрсію выказваюць беларускія бізнэсоўцы (ананімна, улічваючы пікантнасьць сытуацыі): “Сибнефть” нібыта павялічыла суму на 10% ад першапачатковай, але гэтая розьніца не трапіць у бюджэт, а будзе разьмеркаваная паміж беларускімі чыноўнікамі, датычнымі да зьдзелкі.
Беларусь атрымае грошы 11 сьнежня і адразу ж верне іх большую частку ў Расею. Нагадаем, “Газпром” патрабуе, каб рэспубліка да канца году пагасіла $80 млн. пазык за пастаўлены газ (у наступным годзе Беларусь павінна будзе заплаціць $153 млн.). Пастаўка ў рэспубліку 1,5 млрд. кубамэтраў прыроднага газу НДК “Итера” ($38 за тысячу кубамэтраў) будзе каштаваць $55 млн.
Адзначым, што за пятніцу акцыі “Сибнефти” на расейскім фондавым рынку вырасьлі ў кошце на 6%. Інвэсткампаніі надалі вялікае значэньне заяве НК ЛУКОЙЛ аб адмове ад удзелу ў аўкцыёне па расейскім дзяржпакету “Славнефти” (Ъ пісаў пра гэта 6 сьнежня). Але яшчэ больш іх цікавіла інфармацыя агенцтва "Интерфакс", у якой Генадзь Падгорны зрабіў асьцярожную заяву: “Ёсьць некаторая надзея, што ўрад Беларусі і пакупнік змогуць знайсьці кошт, які задаволіць абодва бакі”. Інвэстары зрабілі з гэтай фразы выснову, што “Сибнефть” здолела пераканаць беларускія ўлады і што продаж рэспубліканскага пакету вось-вось дабудзецца. І не памыліліся.
У апытаных Ъ аналітыкаў інвэсткампаніяў практычна не засталося сумневаў у тым, што і расейскі дзяржпакет “Славнефти” ў выніку дастанецца “Сибнефти”, а яе спарынг-партнёрам на аўкцыёне выступіць Цюменская нафтавая кампанія. Аналітыкаў, зрэшты, насьцярожвае заява Счетной палаты аб тым, што стартавы кошт дзяржпакету павінен складаць $2,5 млрд., а зусім не 1,7 млрд. (гл. Даведку).
Адзначым, што ў Беларусі застаецца 40% акцыяў найбуйнейшага ў рэспубліцы Мазырскага НПЗ (“Славнефти” належыць 42%). Пераможцу аўкцыёна, для таго каб стварыць з “Славнефти” падпарадкаваную ёй структуру, давядзецца выкупаць у Беларусі і гэты пакет.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: