Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
55 адсоткаў беларусаў не ў стане адкладваць грошы 12:59, 09/12/2002
“Як Вы можаце ацаніць матэрыяльны стан Вашай сям’і?” – з гэтым пытаньнем да грамадзян Беларусі зьвярнуліся супрацоўнікі Цэнтру сацыялягічных і палітычных дасьледаваньняў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ў часе рэспубліканскага дасьледаваньня ў кастрычніку сёлетняга году. Было апытана тысяча жыхароў краіны ад 18 гадоў і старэй. Большасьць зь іх – 55 адсоткаў - адказалі, што грошай хапае на неабходнае харчаваньне, вопратку і на жыцьцё без пазык, аднак пры гэтым адкладаць грошы яны не ў стане.
Каля траціны рэспандэнтаў – 29 адсоткаў – сказалі, што іх сям’і “часта даводзіцца адмаўляцца ад неабходных прадуктаў харчаваньня і адзеньня”, а часам – пазычаць грошы. 16 адсоткаў апытаных заявілі, што грошай ім хапае на забясьпечанае жыцьцё, а іх сем’і могуць рабіць зьберажэньні.