Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
910 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Перамовы аб аднаўленьні дзейнасьці КНГ АБСЭ ў Беларусі
11:03, 09/12/2002

пачнуцца 9 сьнежня ў Вене (Аўстрыя) між Арганізацыяй па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе і Беларусяй. Пра гэта, як паведамляе БелаПАН, заявіў 6 сьнежня на брыфінгу міністр замежных справаў Партугаліі Антоніа Марцінэс да Круз.

Паводле міністра, ён атрымаў пісьмовы зварот ад кіраўніка замежнапалітычнага ведамства Беларусі Міхаіла Хвастова, дзе паведамляецца, што афіцыйны Менск “гатовы да пачатку такіх афіцыйных перамоваў”.
Паводле А. да Круз, у аснове перамоваў будуць ляжаць дамоўленасьці, дасягнутыя ў часе нядаўняга (3-4 лістапада) візыту ў Беларусь дэлегацыі АБСЭ. З свайго боку, Менск узяў на сябе абавязацельствы “дасягнуць канкрэтных вынікаў на гэтых перамовах яшчэ да канца году, калі завяршаецца старшынства Патугаліі ў АБСЭ”. Паводле партугальскага міністра, прапановы беларускага боку “даюць падставы для асьцярожнага аптымізму”.
Як ужо паведамляў БелаПАН, Хвастоў прыбыў у Партугалію для ўдзелу ў 10-ым паседжаньні Рады Міністраў замежных справаў дзяржаваў – сябраў АБСЭ. 7 сьнежня на брыфінгу ў Порта (Партугалія) міністар замежных справаў Беларусі заявіў, што будучая місія АБСЭ ў Менску павінна кіравацца ў сваёй дзейнасьці прынцыпамі неўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы Беларусі і канструктыўнага супрацоўніцтва з урадам. Мандат групы павінен быць “тэрміновым і адноўленым”, заявіў Хвастоў. “Такая пэрыядычнасьць можа быць ад 6 месяцаў да аднаго году - у залежнасьці ад таго, як мы дамовімся”, - сказаў міністар.
Ён таксама паведаміў, што перамовы аб аднаўленьні дзейнасьці місіі АБСЭ ў Менску павінны будуць весьціся і па складу групы, у якой, паводле Хвастова, “павінен быць грамадзянскі пэрсанал”. Дэлегацыю Беларусі на перамовах у аўстрыйскай сталіцы будзе ачольваць сталы прадстаўнік гэтай краіны ў АБСЭ Віктар Гайсёнак.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: