Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Прэсаваму сакратару няма чаго сказаць у сваё апраўданьне 13:06, 09/12/2002
Прэсавы сакратар Аляксандра Лукашэнкі Натальля Пяткевіч устрымліваецца ад ацэнкі заявы, якую зробіў 5 сьнежня кіраўнік дэлегацыі амэрыканскіх кангрэсмэнаў Курт Вэлдан падчас свайго візыту ў Менск.
“Амэрыканскія кангрэсмэны выступалі 4 сьнежня ў прысутнасьці вялікай колькасьці журналістаў, акрамя таго, іх выступы паказвалі па тэлеканалах БТ і ОНТ, - заявіла БелаПАН Н.Пяткевіч. – Так што вы ўсё чулі самі”. Як ужо паведамляў БелаПАН, раніцай 5 сьнежня амбасада ЗША ў Менску распаўсюдзіла заяву К.Вэлдана, у якой ён “катэгарычна абвяргае” інфармацыю ў афіцыйным паведамленьні прэсавай службы кіраўніка беларускай дзяржавы аб выніках сустрэч Аляксандра Лукашэнкі з амэрыканскай дэлегацыяй. “Мяне пужае, як мог быць зроблены такі бессаромны крок і агучаная такая абуральная хлусьня”, - гаворыцца ў заяве К.Вэлдана.