Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
НАТО падтрымлівае палітыку Эўразьвязу адносна Лукашэнкі 16:52, 09/12/2002, Страна.ру
НАТО падзяляе погляды Эўразьвязу датычна палітыкі Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта заявіў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Маскве генэральны сакаратар НАТО Джорж Робэртсан. Паводле яго “некаторыя аспэкты ягонай дзейнасьці адносна правоў чалавека непрымальныя для сусьветнай супольнасьці”. Акрамя таго, удакладніў ён, гэтай пазыцыі трымаецца ня толькі ЭЗ, але і ЗША, якія “не зьяўляюцца членам Эўразьвязу”, перадае ИТАР-ТАСС.