Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Селязьнёў кажа аб актывізацыі сілаў, якія супрацьдзейнічаюць збліжэньню Расеі й Беларусі 13:01, 09/12/2002
Зараз значна актывізаваліся сілы, якія шкодзяць далейшаму збліжэньню Расеі й Беларусі. Такую заяву зрабіў сьпікер Дзярждумы РФ, старшыня парлямэнцкага сходу “саюзу” Беларусі й Расеі, выступаючы 8 сьнежня ў Санкт-Пецярбургу на адкрыцьці Міжнароднай навукова-практычнай канфэрэнцыі “Актуальныя праблемы будаўніцтва й разьвіцьця “саюзнай” дзяржавы”.
Антысаюзныя сілы, адзначыў Селязьнёў, актывізаваліся ва ўмовах “канцэптуальнай нявызначанасьці” па пытаньні дзяржаўнага ўладкаваньня й прававой сыстэмы “саюзнай” дзяржавы Беларусі й Расеі. Паводле сьпікера Дзярждумы, “мэта гэтых сілаў – дасягнуць дэнансацыі Дамовы аб стварэньні “саюзнае” дзяржавы, а па магчымасьці, - цалкам сарваць працэс аб’яднаньня двух брацкіх народаў”.