Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пятая Нацыянальная прэмія за абарону правоў чалавека 10:34, 10/12/2002
Рашэньне аб прысуджэньні пятай Нацыянальнай прэміі ў галіне абароны правоў чалавека было прынятае аргкамітэтам Хартыі’97 10 сьнежня, у Дзень прыняцьця Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека. На паседжаньні аргкамітэту было прынятае рашэньне – у 2002 годзе ўручыць прэмію ў намінацыі “За асабістую мужнасьць”:
ЗІНАІДЗЕ ГАНЧАР – жонцы бязь вестак зьніклага ў 1999 годзе віцэ-сьпікера Вярхоўнага Савету Беларусі 13-га скліканьня Віктара Ганчара; СЬВЯТЛАНЕ ЗАВАДЗКАЙ – жонцы бязь вестак зьніклага ў 2000 годзе журналіста Зьмітра Завадзкага; ІРЫНЕ КРАСОЎСКАЙ – жонцы бязь вестак зьніклага ў 1999 годзе бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. Жонкі зьніклых не здаліся, не скарыліся перад самай страшнай трагедыяй у іх жыцьці. Мужныя жанчыны працягваюць задаваць рэжыму нязручныя пытаньні, зноў і зноў удзельнічаюць у акцыях пратэсту, вядуць актыўную міжнародную дзейнасьць. МІКОЛЕ МАРКЕВІЧУ – галоўнаму рэдактару закрытай уладамі газэты “Пагоня”; ПАЎЛУ МАЖЭЙКУ – журналісту закрытай уладамі газэты “Пагоня”; ВІКТАРУ ІВАШКЕВІЧУ – галоўнаму рэдактару газэты “Рабочы”. Журналісты былі несправядліва асуджаныя за сваю прафэсійную дзейнасьць і асуджаныя да абмежаваньня волі і папраўчых прац за тое, што крытыкавалі ў сваіх выданьнях дзейную ўладу. Прэмія за абарону правоў чалавека была заснаваная грамадзянскай ініцыятывай Хартыя’97 у 1998 годзе. Прэміяй за ўвесь час яе існаваньня ўзнагароджваліся вядомыя грамадзкія й культурныя дзеячы, творчыя калектывы, палітыкі й журналісты.