Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Прамысловыя прадпрыемствы Віцебскай вобласьці на 1 кастрычніка сёлетняга году павінны сваім пастаўшчыкам за тавары, паслугі й працы больш за 831 мільярд рублёў. Амаль 620 мільярдаў з гэтай сумы складала запазычанасьць за энэргарэсурсы. Агульная ж крэдыторская запазычанасьць прамысловасьці Віцебшчыны пераўзышла адзін трыльён рублёў.
Як паведамляе “БДГ”, амаль палова прамысловых прадпрыемстваў працуюць са стратамі. Прычым, як сьведчаць дадзеныя абласнога ўпраўленьня статыстыкі, колькасьць стратных прадпрыемстваў стала расьце. Рэнтабельнасьць у агуле па прамысловасьці Віцебскай вобласьці ледзь пераўзыходзіць 10 адсоткаў. Паказчыкі гэтыя былі б яшчэ горшымі, калі б не Наваполацкае ААТ “Нафтан”. Нафтаперапрацоўшчыкі даюць 75% усяго балянсаванага прыбытку прамысловасьці самага паўночнага рэгіёну краіны.