Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Расейскі й беларускі прэм’еры паразмаўляюць аб адзінай валюце 10:35, 10/12/2002
У аўторак у Маскве адбудзецца сустрэча прэм’ер-міністраў Расеі й Беларусі Міхаіла Касьянава й Генадзя Навіцкага. Як перадае тэлекампанія НТВ, галоўнай тэмай на перамовах стане эканоміка “саюзнай дзяржавы” Расеі й Беларусі. У прыватнасьці, будзе абмяркоўвацца бюджэт на 2003 год і ўвядзеньне адзінай валюты.
Паводле некаторых дадзеных, адзіны рубель зьявіцца ў Маскве й Менску ўжо ў 2004 годзе – паскорыць працэс папрасіў расейскі прэзыдэнт. Раней гэты момант адкладаўся на больш позьні тэрмін. Ня выключана, што на сёньняшняй сустрэчы Касьянаў і Навіцкі зноў будуць размаўляць аб адной з самых “гарачых” тэмаў дзьвюх краін – пастаўкі ў Беларусь расейскага газу й нафты.