Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 1112 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Брус Джэксан: “Лёс Беларусі ў яе ўласных руках”
16:09, 11/12/2002

Нядаўні саміт НАТО ў Празе прайшоў, як вядома, без удзелу дэлегацыі Беларусі. Тым не менш праблемы нашай краіны не засталіся па-за ўвагаю яго ўдзельнікаў. На мінулым тыдні Менск наведалі галоўныя прадстаўнікі неафіцыйнага мазгавога цэнтру рэспубліканскай партыі ЗША Брус Джэксан і Джулі Фінлі. Яны ня толькі сустракаліся зь міністрам замежных справаў Міхаілам Хвастовым, але і абмяркоўвалі становішча ў нашай краіне зь вядомымі беларускімі палітыкамі, палітолягамі, прадстаўнікамі СМІ і грамадзкіх арганізацыяў. Сп.Джэксан пасьля завяршэньня візыту даў эксклюзіўнае інтэрвію карэспандэнту газэты “Белорусский рынок”.

 ПАЛIТЫКА 

ЦВК ня ведае, чаму Лукашэнка не падпісаў Канвэнцыю СНД аб стандартах выбараў
16:18, 11/12/2002

Канвэнцыя СНД аб стандартах свабодных дэмакратычных выбараў “цалкам задавальняе” Цэнтрвыбаркам Беларусі, заявіў сакратар Цэнтральнай камісіі Рэспублікі па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазовік 10 сьнежня на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску. Як адзначыў Лазовік, Канвэнцыя СНД аб стандартах свабодных і дэмакратычных выбараў – дакумэнт “дастаткова апрацаваны й вытрыманы”. “Нормы яго для нас ніякіх дадатковых перашкодаў не ствараюць, і таму Цэнтравыбаркам, як адзін з складальнікаў гэтага дакумэнту, даў яму станоўчую адзнаку. Але дакумэнт падпісваюць кіраўнікі дзяржаваў, і чаму ён не падпісаны нашай дзяржаваю, я адказаць не магу. Гэта пытаньне не да мяне”, - сказаў сакратар ЦВК.

Выбары ў вайсковых частках ладзіць Усхопчык
16:13, 11/12/2002

Рабочая група па арганізацыйна-тэхнічным і інфармацыйным забесьпячэньні правядзеньня выбараў у мясцовыя Саветы рэспублікі створаная ў Міністэрстве абароны Беларусі. Як паведамілі “Медиафакту” ў кіраваньні маральна-псыхалягічнага забесьпячэньня Мінабароны, група, якую ачоліў намесьнік кіраўніка абароннага ведамства генэрал-лейтынант Уладзімер Усхопчык, павінна наладзіць узаемаадносіны з Цэнтральнай камісіяй Беларусі па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэферэндумаў, а таксама мясцовымі органамі ўлады.

Трыццаць сёмы, вясёлы
16:11, 11/12/2002, Рышат Садзіеў, “Журнал”

Наконадні зайшоў я на старонкі Нацыянальна-дзяржаўнай партыі Расеі. Гэта тыя, каго фашыстоўцамі абражаюць. Пачытаў іхныя дакумэнты, і крыўдна мне стала – за што на людзей накінуліся?

Міжнародная Амністыя настойвае на расьсьледаваньні палітычных зьнікненьняў у Беларусі
13:32, 11/12/2002

Рэгіянальнае аддзяленьне праваабарончай арганізацыі “Міжнародная Амністыя” гораду Ноотдорп (Галяндыя) 10 сьнежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, зьвярнулася з адкрытым лістом да Аляксандра Лукашэнкі. Праваабаронцы ў чарговы раз выказалі надзею на тое, што кіраўнік дзяржавы прасьвятліць лёс бясьсьледна зьніклых дзеячоў апазыцыі – палітыкаў Юры Захаранкі й Віктара Ганчара, бізнэсоўца Анатоля Красоўскага й журналіста Зьмітра Завадзкага. Чытайце тэкст звароту цалкам.

Беларусь і АБСЭ распачынаюць перамовы
13:30, 11/12/2002

Перамовы аб аднаўленьні дзейнасьці місіі АБСЭ ў Беларусі пачнуцца 11 сьнежня ў Вене. Пра гэта паведаміў БелаПАН намесьнік прэсавага сакратара АБСЭ Кейс Джынкс вечарам 10 сьнежня. Паводле ягоных словаў, перамовы будуць праходзіць на ўзроўні кіраўнікоў беларускай і партугальскай дэлегацыяў. Зь беларускага боку ў іх будзе ўдзельнічаць сталы прадстаўнік Беларусі пры АБСЭ, амбасадар у Аўстрыі Віктар Гайсёнак, з партугальскага – кіраўнік Сталай рады АБСЭ Франсіску Сэйксаш да Кошта.

Віцебская арганізацыя БСДП (НГ) сумняецца ў адкрытасьці мясцовых выбараў
13:28, 11/12/2002

Віцебская гарадзкая арганізацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) прыняла зварот да грамадзкасьці гораду, у якім ставіць пад сумнеў галоснасьць і адкрытасьць надыходзячых выбараў у мясцовыя Саветы. Прычынай такой заявы стала неўключэньне прадстаўніка партыі ў Віцебскую гарадзкую выбарчую камісію. У ейны склад увайшлі сябры Лібэральна-дэмакратычнай партыі, Партыі камуністаў Беларускай і Камуністычнай партыі Беларусі, у той час як прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі і БСДП (НГ) аказаліся “за бартом” гарадзкога выбаркаму.

Былога в.а. галоўнага рэдактара “Беларускага часу” абвінавачваюць у фінансавых парушэньнях
13:26, 11/12/2002

Былому выконваючаму абавязкі галоўнага рэдактара газэты “Беларускі час”, друкаванага органа Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ), Ірыне Германовіч прапанавалі звольніцца “па ўласным жаданьні”. Як паведаміў сайт “Прафсаюзны рух Беларусі”, памочнік старшыні ФПБ Руслан Малек прапанаваў ёй напісаць заяву аб звальненьні; у супраціўным выпадку, яна будзе звольненая за фінансавае парушэньне.

У Віцебску прайшлі пікеты, прысьвечаныя Міжнароднаму дню правоў чалавека
13:22, 11/12/2002

Чатыры пікеты, прысьвечаныя Міжнароднаму дню правоў чалавека, прайшлі 10 сьнежня ў Віцебску. Акцыі былі наладжаныя мясцовымі прадстаўнікамі палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў.

“Рэпарцёры бязь межаў” расьсьледуюць справу Каламійца
13:19, 11/12/2002

У сераду ва Ўкраіну для ўдзелу ў судова-мэдычнай экспэртызе цела загінулага дырэктара інфармацыйнага агенцтва “Украінскія навіны” Міхаіла Каламійца прыбудзе экспэрт міжнароднай праваабарончай арганізацыі “Рэпарцёры бязь межаў” Жан Рывалі.

Беларуская дыяспара правяла акцыі ў эўрапейскіх гарадох
11:28, 11/12/2002, Прэс-служба АГП

Міжнародны дзень правоў чалавека беларуская дыяспара за мяжой адзначыла пікетамі ля амбасадаў Беларусі ў шэрагу эўрапейскіх краінаў. Беларусы замежжа правялі пікетаваньне беларускіх амбасадаў у Стразбургу, Гаазе, Брусэлі, Варшаве, Вільні.

Распаўсюд спэцвыпуску “Барысаўскіх навінаў” суправаджаецца затрыманьнямі
11:23, 11/12/2002, ЗУБР

Ужо некалькі дзён у Менскай вобласьці распаўсюджваецца спэцвыпуск газэты “Барысаўскія навіны”. За гэты час прайшло ўжо некалькі затрыманьняў. Так 7 сьнежня быў затрыманы ўдзельнік руху супраціву ў Жодзіна, 8 сьнежня два зубры былі затрыманыя ў Барысаве і яшчэ два ў Крупках. Нягледзячы на гэта, за тры дні было распаўсюджана некалькі дзясяткаў тысяч асобнікаў газэты, якая была прысьвечаная сацыяльным праблемам Менскай вобласьці.

Рахманька працягвае адмаўляць сваю віну
11:19, 11/12/2002

Былы начальнік Беларускай чыгункі Віктар Рахманька працягвае адмаўляць сваю віну ў зьдзяйсьненьні шэрагу злачынстваў, сярод якіх атрыманьне хабараў ад прадстаўніка адной з маскоўскіх фірмаў, а таксама незаконнае разьмеркаваньне жыльля. Як перадае БЕЛТА, Віктар Рахманька 10 сьнежня ў часе слуханьняў у Вярхоўным судзе заявіў, што ён не парушаў закон і не злоўжываў сваімі службовымі паўнамоцтвамі.

Ватыкан асудзіў парушэньні рэлігійных правоў у Беларусі
11:17, 11/12/2002

Паводле архібіскупа Жана-Луі Тарана, ватыканскага сакратара па дачыненьнях зь іншымі дзяржавамі, Беларусь прыняла адзін з найбольш абмежавальных законаў аб рэлігіі ў сьвеце. “Гэткае стаўленьне, якое часта прымаецца суб’ектыўна, азначае, што ня вераць рэлігійнай рэчаіснасьці, ігнаруюць ролю рэлігіяў у грамадзянскай супольнасьці, парушаюць добраахвотна ўзятыя міжнародныя забавязаньні й дыскрымінуюць вернікаў”, – заявіў архібіскуп Жан-Луі Таран падчас нарады міністраў замежных справаў АБСЭ ў Порта.

У Беларусі створаныя 1673 тэрытарыяльныя выбаркамы
11:15, 11/12/2002

У Беларусі створаныя 1673 тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў. У агуле ў іх склад увайшлі 13448 чалавек ад палітычных партыяў, грамадзкіх аб’яднаньняў і працоўных калектываў, а таксама тыя, хто прапанаваў свае кандыдатуры шляхам збору подпісаў. Прычым, як паведаміў 10 сьнежня ў Нацыянальным прэсавым цэнтры сакратар Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазовік, у іх ліку каля 73 адсоткаў жанчын і 11 адсоткаў моладзі да 30 гадоў. Больш за палову сябраў тэрытарыяльных выбарчых камісіяў ужо маюць досьвед такой працы, падкрэсьліў Мікалай Лазовік. Нагадаем, што прадстаўнікам апазыцыйных дэмакратычных партыяў у выбаркамы трапіць не ўдалося.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
У наступным годзе зноў будуць будаваць ільдовыя палацы й стадыёны
16:03, 11/12/2002

Міністэрства эканомікі падало ў Савет міністраў Беларусі сьпіс сацыяльна значных аб’ектаў, будаўніцтва якіх будзе ажыцьцяўляцца з рашэньня кіраўніка дзяржавы ў бліжэйшыя гады. Як патлумачылі БелаПАН у Міністэрстве эканомікі, зараз рашэньнямі кіраўніка дзяржавы прадугледжана будаўніцтва 256 аб’ектаў. У прыватнасьці, у наступным годзе будзе працягвацца будаўніцтва аб’ектаў “агульнанацыянальнага й рэгіянальнага значэньня”, такія як Ільдовы палац у Бабруйску, новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, рэканструкцыя Алімпійскага спартовага комплексу “Раўбічы”, Палацу воднага спорту ў Менску і іншых аб’ектаў.

 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

Расея дасьць Беларусі грошай пры выкананьні шэрагу ўмоваў
15:57, 11/12/2002

Расея выдасьць Беларусі другую частку дзяржаўнага крэдыту ў суме да 40 мільёнаў даляраў ЗША пры выкананьні шэрагу ўмоваў.

Ёсьць у Беларусі “тэрыторыя, вольная ад БТ”
15:55, 11/12/2002

На поўначы Беларусі ёсьць “тэрыторыя, вольная ад БТ”. Тэлевізары вёскі Дрысьвяты Браслаўскага раёну і наваколіц ня могуць прымаць перадачы беларускай тэлевізіі.

З 1 студзеня 2003 году зьменіцца код беларускага рубля
15:53, 11/12/2002

З 1 студзеня 2003 г. уступіць у сілу новы даведнік валют, зацьверджаны пастановаю Дзяржстандарта РБ ад 16.06.99 г. N 8, з улікам прынятай у красавіку 2002 г. зьмены N 1. У сувязі з гэтым Нацыянальны банк падрыхтаваў адмысловы ліст, у якім асаблівая ўвага зьвернутая на зьмену кода беларускага рубля: з 1.01.2003 г. павінен будзе карыстацца літаравы код ВYR, лічбавы код 974.

Цэнавы шок—гэта па-нашаму
13:16, 11/12/2002, БДГ

Будучае падвышэньне коштаў на энэргарэсурсы, перш за ўсё газ, пацягне ланцуговую рэакцыю на таварным рынку, сьцьвярджаюць экспэрты. У колькі разоў павялічыцца кошт на прадукцыю, няцяжка падлічыць, калі сыходзіць з таго, што да нядаўняга часу Беларусь набывала расейскае блакітнае паліва за 31 даляр за тысячу кубоў, а ў пэрспэктыве будзе набываць за 115. Такі рост коштаў на асноўныя энэргарэсурсы называецца ў сусьветнай эканоміцы цэнавым шокам.

Караоке па-беларуску
13:13, 11/12/2002, Андрэй Александровіч, БДГ

Самае масавае выкананьне беларускага гімну адбылося ў мінулую нядзелю ў беларускай сталіцы. Больш за 3 тыс. цягам дзьвюх гадзінаў пры 16 градусах марозу пад “фанеру” развучвалі словы галоўнай песьні краіны, гучна крычалі “Ура!” і размахвалі чырвона-зялёнымі сьцяжкамі. У выніку ўсе моцна зьмерзьлі.

Хутка вымрэм?
13:13, 11/12/2002, Вераніка Чаркасава, Вольга Мікша, “Белорусская газета”

Падаецца, справы беларусаў благія. Паводле словаў галоўнага акушэра-гінэколяга Міністэрства аховы здароўя Ўладзімера Сілявы, “Беларусь уцягнула ў сябе самыя адмоўныя бакі сучаснага дэмаграфічнага крызысу”. У нас адзін з самых высокіх паказчыкаў сьмяротнасьці – штогод 14,1 памерлых на тысячу насельніцтва і самы нізкі ўзровень нараджэньня — 9,1 родаў на тысячу насельніцтва. Дый і жанчын старэй за 70 гадоў у Беларусі ў тры разы болей, чым дзяўчынак пяцігадовага ўзросту. Словам, выміраем. Пра тое, наколькі небясьпечная такая сытуацыя і ці ёсьць зь яе выхад, сёньня разважаюць Сьвятлана КАНДРАШАВА, галоўны акушэр-гінэколяг Камітэту па ахове здароўя Менгарвыканкаму, і Тацьцяна ШАМЕТАВЕЦ, начальнік упраўленьня сацыяльнай дапамогі й сацыяльнай абароны Міністэрства працы й сацыяльнай абароны.

Усё адно паліць ня кінем
13:05, 11/12/2002, «Белорусская газета»

Ня пройдзе і некалькі месяцаў, як на рынку ўзьнікнуць перабоі з самымі хадавымі маркамі цыгарэт - L&M, Bond, “Союз Аполлон”. Такое меркаваньне выказваюць імпарцёры тытунёвых вырабаў, ацэньваючы вынікі тэндэра на пастаўку імпартных цыгарэт у 2003г. Перакананыя яны і ў тым, што дэфіцыт будзе нядоўгім – рынак напоўніцца кантрабанднымі цыгарэтамі.

Расея паставіць у Беларусь у 2003 годзе 18,5 млрд. кубамэтраў газу
11:27, 11/12/2002

Рада міністраў “саюзнай дзяржавы” Расеі й Беларусі зацьвердзіла аб’ём паставак расейскага прыроднага газу ў Беларусь на 2003 год у аб’ёме 18,5 млрд. кубамэтраў. Пра гэта, як перадае карэспандэнт РІА "Новости", журналістам паведаміў прэм’ер-міністар Беларусі Генадзь Навіцкі.

Блатная песьня пра каханьне ў стылі канкан
11:26, 11/12/2002, Алена Руднёва, Gazeta.ru

Першае паседжаньне конкурснай камісіі па адбору гімну “саюзу” Расеі й Беларусі завяршылася скандалем. Іосіф Кабзон сапсаваў Генадзю Селязьнёву ўражаньне ад праслухваньня Мікалая Баскава. Зрэшты, разам з тэнарам выступалі дзіцячы хор і сьледчы па асабліва важных справах пракуратуры гораду Разань.

Амэрыканцы плянуюць укласьці ў “Дзяднова” 25-30 мільёнаў даляраў
11:23, 11/12/2002

У стварэньне новай высокатэхналягічнай вытворчасьці піва на плошчах бабруйскага заводу “Дзяднова” амэрыканкая кампанія “Detroit-Belarus Brewing Company LLC” гатовая ўкласьці 25-30 мільёнаў даляраў ЗША. Пра гэта БЕЛТА паведаміў галава прадстаўніцтва кампаніі ў Беларусі Сяргей Левін на сустрэчы з журналістамі ў Нацыянальным прэсавым цэнтры 10 сьнежня. Інвэстыцыйным праектам прадугледжана стварэньне сумеснага закрытага акцыянэрнага таварыства “Беларускі бровар”. Працэдура яго рэгістрацыі ў завяршальнай стадыі.

А дзецям – каша на вадзе
11:20, 11/12/2002, «Народная воля»

Я – былая настаўніца. Прызнаюся, яшчэ ня так даўно падтрымлівала нашага прэзыдэнта. Мне падавалася, як, зрэшты, і многім іншым, што “яму замінаюць” эфэктыўна працаваць. Але хутка ўсё стане на свае месцы... Аднак паступова ў мяне пачалі адкрывацца вочы. Куды падзенесься ад няўмольных фактаў? Гляджу на землякоў – пакутуюць у галечы, а на гэтым фоне ўлады пампезна сьвяткуюць – ну хоць бы юбілей нашага гораду. Дык гэта ж як пір падчас чумы! Што сьвяткаваць? Няхай бы на гэтыя грошы дзеля пылу ў вочы горад прывялі ў парадак.

Расея й Беларусь не гатовыя да ўвядзеньня адзінай валюты
11:17, 11/12/2002

Дамоўленасьць аб зьмене тэрмінаў увядзеньня адзінай валюты ў выглядзе расейскага рубля на тэрыторыі “саюзнай дзяржавы” Расеі й Беларусі не дасягнутая. Як перадае карэспандэнт РІА “Новости”, тэма адзінай валюты абмяркоўвалася ў аўторак на расейска-беларускіх міжурадавых перамовах і на паседжаньні Рады міністраў “саюзнай дзяржавы”.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: