Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 1213 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
“Ён павінен сысьці!”
16:04, 12/12/2002, ЗУБР

Толькі на гэтым тыдні некалькі новых беларускіх гарадоў пачулі новы лёзунг. Некалькі дзясяткаў тысячаў новага выпуску газэты “ЗУБР” з лёзунгам “Ён павінен сысьці!” распаўсюджваліся на вуліцах Менску, а таксама ў ВНУ сталіцы. Раздача газэты прайшла на рынках Берасьці, каля тысячы асобнікаў распаўсюджаныя ў Наваполацку й Полацку. Зьявіліся газэты “ЗУБР” і ў паштовых скрынях у некалькіх раёнах Гомлі. У шасьці гарадох Менскай вобласьці: Барысаве, Жодзіна, Крупках, Мар’інай Горцы, Маладэчна й Пухавічах актывісты ЗУБРа распаўсюдзілі 100 тысячаў асобнікаў спэцвыпуску газэты “Барысаўскія навіны”, прысьвечаны сацыяльным праблемам гэтага рэгіёну. Апрача газэтаў на сьценах гэтых гарадоў зьявіліся ўлёткі з лёзунгам “Ён павінен сысьці!” і аналягічныя графіці.

 ПАЛIТЫКА 

Нямецкія праваабаронцы нагадваюць Лукашэнку пра свабоду слова
16:01, 12/12/2002

Нямецкая філія праваабарончай арганізацыі “Міжнародная амністыя” заклікала жыхароў Нямеччыны дасылаць Аляксандру Лукашэнку лісты з патрабаваньнем неадкладна вызваліць журналістаў газэты “Пагоня” Міколу Маркевіча й Паўла Мажэйку і адмяніць прысуд рэдактару газэты “Рабочы” Віктару Івашкевічу.

Лукашэнка расставіў рэлігіі па месцах
15:15, 12/12/2002

Аляксандар Лукашэнка лічыць, што прыняты ў рэспубліцы закон “Аб свабодзе вераспавяданьняў і рэлігійных арганізацыях” зьяўляецца “своевременным и продвинутым законом, который де-юре и де-факто ставит все на свои места”. “Мы вызначылі, якое месца займаюць тыя ці іншыя рэлігійныя арганізацыі ў нашай дзяржаве”, -- патлумачыў А.Лукашэнка ў часе сустрэчы з чальцамі Сіноду Беларускай праваслаўнай царквы.

Міхаіл Хвастоў наведае Сырыю і Ярданію
15:13, 12/12/2002

У пэрыяд з 13 па 18 лютага 2002 году адбудуцца візыты афіцыйнай беларускай дэлегацыі на чале зь міністрам замежных справаў Міхаілам Хвастовым у Сырыйскую Арабскую Рэспубліку (14-15 сьнежня 2002 году) і Ярданскае Хашыміцкае Каралеўства (16-17 сьнежня 2002 году). Як паведаміў на брыфінгу намесьнік начальніка кіраваньня інфармацыі МЗС Беларусі Андрэй Савіных, гэтыя візыты наладжаныя па запрашэньні міністраў замежных справаў Сырыі і Ярданіі.

Хто блюзьнерыць?
12:57, 12/12/2002, Вольга Грынявіцкая, “Народная воля”

Нячаста мы, журналісты, бярэм інтэрвію ў сваіх калег. Яшчэ радзей -- у калег вышэйшай рангі. На гэты раз мы ўсё ж такі вырашылі патэлефанаваць старшыні Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Ягору Рыбакову, а таксама старшыні кіраваньня ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал” Рыгору Кісялю й генэральнаму дырэктару СТВ Аляксандру Зімоўскаму. Першае пытаньне прагучала так: “Скажыце, калі ласка, ці білі б вы ва ўсе званы ў выпадку зьнікненьня Вашай жонкі ці Вашага дзіцёнка?”

Яны баяцца нават мёртвых...
12:55, 12/12/2002, Ганна Бокач, “Народная воля”

Яны – гэта тыя, хто ўжо ня першы раз ганьбіць помнік ахвярам палітычных рэпрэсіяў у Бабруйску. Мы ня ведаем вандалаў у твар – яны дзейнічаюць баязьліва, цішком. Але можна не памыліцца, калі сьцьвярджаць: гэта — спадкаемцы тых, хто ў 30-ыя страляў, катаваў, кідаў у турмы й высылкі мноства ні ў чым невінаватых суграмадзян і для каго няма нічога страшней за праўду. Таму яны і падымаюць блюзьнерскую руку на Памяць.

Дыскрымінацыйныя нормы закону аб рэлігіі пачынаюць дзейнічаць
12:08, 12/12/2002, ІЦ «Свабода сумленьня»

10 сьнежня адміністрацыя Фрунзенскага раёну горада Менска зьбірала кіраўнікоў рэлігійных супольнасьцей, зарэгістраваных у гэтым раёне, дзеля азнаямленьня з новым заканадаўствам у сфэры свабоды сумленьня. На паседжаньні прысутнічала начальнік аддзелу Менгарвыканкама ў справах рэлігіі і нацыянальнасьцяў Ала Рабіцава. Пад час сустрэчы Ала Рабіцава паведаміла прысутным, што ад гэтага часу правядзеньне хатніх групаў па вывучэньні Бібліі павінна праходзіць толькі пасьля атрыманьня дазволу ад мясцовых уладаў, бо хатнія групы гэта тыя ж самыя набажэнствы.

Ад палітычных партыяў Беларусі ў выбаркамы ўвайшоў 61 чалавек
12:04, 12/12/2002

У часе фармаваньня тэрытарыяльных выбарчых камісіяў для правядзеньня выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў удалося максымальна задзейнічаць увесь спэктар палітычнага грамадзтва, лічыць сакратар ЦВК Беларусі Мікалай Лазовік. Паводле ягоных словаў, на дадзены момант у Беларусі сфармавана 1.673 камісіі, зь іх сельскіх - 1.440, месьцячковых - 78, 117 - раённых. Усяго па рэспубліцы ў тэрытарыяльных камісіях задзейнічана 13.448 чалавек. Большую частку складаюць жанчыны - 72,6%. Узрост сябраў камісіяў у асноўным сярэдні, толькі 11% ад агульнага складу - асобы маладзей за 30 гадоў. Што да палітычных партыяў Беларусі, то, паводле Лазовіка, яны прадстаўленыя 61 чалавекам. Паводле дадзеных ЦВК, ад КПБ у склад камісіяў увайшоў 21 чалавек, ад ПКБ - 19 чалавек, ад Народнай Грамады - 5, ад ЛДПБ - 11, ад Аграрнай партыі - 2, ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай патрыятычнай партыі й Сацыял-дэмакратычнай партыі народнай згоды - па 1 чалавеку.

Аляксандра Чыгіра чакае новы суд
10:50, 12/12/2002

Вязьня Івацэвіцкай калёніі Аляксандра Чыгіра днямі пад аховай прывезьлі ў Менск і прад’явілі яму новае абвінавачаньне. Гэтым разам Аляксандар Чыгір, які быў асуджаны за ўдзел у крадзяжы аўтамабіляў, абвінавачваецца ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці. Калі справа дойдзе да суду і сына былога прэм’ера прызнаюць вінаватым, ён атрымае тры гады турмы.

У Магілёўскай вобласьці ў выбаркамы трапілі толькі тры прадстаўнікі палітычных партыяў
10:46, 12/12/2002

У Магілёўскай вобласьці завершаны працэс стварэньня 221 тэрытарыяльнай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў 24-га скліканьня. У склад камісіяў увайшлі 1.982 чалавек. Сярод іх сябраў палітычных партыяў толькі трое, з грамадзкіх арганізацыяў – 27 чалавек. У прыватнасьці, у склад абласной выбарчай камісіі ўвайшоў прадстаўнік Лібэральна-дэмакратычнай партыі, Магілёўскай гарадзкой выбарчай камісіі – прадстаўнік Партыі камуністаў Беларускай, Краснапольскай раённай камісіі – сябра Камуністычнай партыі Беларусі.

У Віцебскай вобласьці ў выбаркамы ўвайшлі 16 прадстаўнікоў партыяў
10:44, 12/12/2002

У Віцебскай вобласьці сфармавана 296 тэрытарыяльных выбарчых камісіяў па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў. У іх склад увайшлі 2.295 чалавек. Як паведаміў БелаПАН першы намесьнік начальніка ўпраўленьня арганізацыйна-кадравай працы Віцебскага аблвыканкаму Ўладзімер Севярын, ад палітычных партыяў у склад тэрытарыяльных выбаркамаў уключана 16 чалавек.

Лавіна Лукашэнкі
10:43, 12/12/2002

Напярэдадні каталіцкіх Калядаў некалькі дзясяткаў тысячаў імігрантаў будуць спрабаваць перайсьці беларуска-польскую мяжу. Беларускія памежнікі, міліцыянты й войскі атрымалі загад спыніць на некалькі дзён патруляваньне мяжы з Польшчай. Нелегальны плян перакіду ўцекачоў падрыхтаваў беларускі КДБ, -- пра гэта паведамляе ў артыкуле “Лавіна Лукашэнкі” самы масавы аўтарытэтны польскі штотыднёвік “Wprost”.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
Памёр, не нарадзіўшыся
16:09, 12/12/2002, Сяржук Вожыкаў, Радыё Рацыя

Менавіта такім чынам можна казаць пра праект беларускага бюджэту-2003. Апроч таго, што ён ад пачатку прадугледжвае бюджэтны дэфіцыт, дык яшчэ й невядома, як гэты дэфіцыт можа быць зьліквідаваны. У чарговы раз бюджэт падаецца “сацыяльна арыентаваным”. Аднак скасаваныя ільготы пэўным катэгорыям грамадзянаў, але... дададзеныя ільготы праўрадавым арганізацыям. І, як ні дзіўна, разгляд гэтага бюджэту ўсё больш ператвараецца ў фікцыю: дэпутаты ўсё роўна не здолеюць унесьці ў яго хаця б намінальныя зьмены - нават калі вельмі гэтага захочуць.

 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

У мех апрануцца да Новага году ў калгасе “Дружба”
12:52, 12/12/2002, БелТА

У мех апрануцца да Новага году маюць шанец калгасьнікі калгасу “Дружба” Ліёзьненскага раёну. Прадукцыяй мясцовай зьверафермы ў гаспадарцы намерваюцца пакрыць запазычанасць па заробку. З пачаткам маразоў пачынаецца забіў на ферме, дзе вырошчваецца каля двухсот чорна-бурых лісаў, прызначаных для падтрымкі эканомікі калгасу. Пасьля апрацоўкі жывое “срэбра” трапіць на продаж. Да 70 адсоткаў скурак чорнабурых лісаў оптам забіраюць расейскія скупшчыкі, а частка рэалізуецца ўнутры гаспадаркі, у тым ліку і ў якасьці натурплаты.

“Белнафтахіму” давядзецца датаваць бюджэт
11:59, 12/12/2002

Пастановаю Савету Міністраў у Беларусі павялічаныя з 5 да 30 адсоткаў адлічэньні ў рэспубліканскі бюджэт часткі прыбытку двух прадпрыемстваў Беларускага дзяржаўнага канцэрну па нафце й хіміі – “Гомельтранснафта “Дружба” і наваполацкага прадпрыемства па транспарту нафты “Дружба”.

Беларусы з 1 студзеня 2003 году змогуць выехаць у Латвію й Літву толькі пры наяўнасьці візаў
11:12, 12/12/2002

З 1 студзеня 2003 году грамадзяне Беларусі змогуць выехаць у Латвію й Літву толькі пры наяўнасьці візаў. Як паведаміў БЕЛТА прэсавы сакратар МУС Зьміцер Партон, асобы, якія накіроўваюцца праз Літву ў Калініградзкую вобласьць любым відам транспарту таксама павінны мець літоўскую транзытную візу. Яе беларусы могуць атрымаць у літоўскай амбасадзе ў Менску й генконсульстве Літвы ў Горадні.

Украіна распачала расьсьледаваньне імпарту беларускіх запалак
11:06, 12/12/2002

Міжведамственная камісія па міжнародным гандлі Ўкраіны пачала антыдэмпінгавае расьсьледаваньне адносна імпарту запалак з Расеі й Беларусі. Як паведамілі РІА "Новости" ў камісіі, расьсьледаваньне распачалося на падставе скаргі Ровенскай запалкавай фабрыкі. Гэтае прадпрыемства заявіла аб пагаршэньні свайго фінансавага становішча ў выніку значнага росту дэмпінгавага імпарту на Ўкраіну расейскіх і беларускіх запалак. Цягам бліжэйшага месяца Міністэрства эканомікі і па пытаньням эўрапейскай інтэграцыі Ўкраіны будзе праводзіць адпаведнае расьсьледаваньне.

Беларуская згушчонка ў небясьпецы
11:04, 12/12/2002, Уладзімер Тарасаў, “Белорусский рынок”

Летась Глубоцкі малочна-кансэрвавы камбінат, які выпускае добра вядомае жыхарам Беларусі й Расеі згушчонае малако, адзначыў трыццацігодзьдзе і зарабіў па выніках году каля 1,5 млрд. бел. руб. Нічога не прадвяшчала таго, што ўсяго праз год, да моманту продажу буйнога пакету акцыяў ААТ, страты прадпрыемства дасягнуць амаль 1 млн. даляраў і мноства людзей пачне ламіць галаву над вечным пытаньнем “хто вінаваты?”

Чэкавага аўкцыёну сёлета ня будзе
11:02, 12/12/2002

Першы сёлета чэкавы аўкцыён урад плянаваў правесьці ў канцы году. Аднак адпаведнай аб’явы так і не зьявілася. Да фінішу застаецца менш за месяц і Фонд дзяржаўнай маёмасьці ўжо ніяк не пасьпее правесьці адкрытыя таргі за прыватызацыйныя чэкі.

Сьпешка пры лоўлі пылу
11:00, 12/12/2002, Антон Бойка, “БДГ”

У адрас беларускай федэрацыі футболу трапіў ліст за подпісам В.Ганчарова, дырэктара кампаніі Montrade Inc., дыстрыбутара Field Turf у Расеі й краінах СНД. У лісьце выказваецца занепакоенасьць эксплюатацыяй штучнага пакрыцьця ў футбольным манежы Менску.

Беларускіх прамыслоўцаў пакаралі за пазыкі перад “Газпромам”
10:55, 12/12/2002

Беларускі ўрад адхіліў ад сваіх пасадаў кіраўнікоў 6 буйных прадпрыемстваў – кіраўніка Сьветлагорскай птушкафабрыкі (В.Грамовіч), Клецкага заводу кансэрваў (Н.Буката), наваполацкага прадпрыемства “Вымяральнік” (Ю.Рэшка), менскага заводу “Тэрмапласт” (А.Карпіловіч), Жлобінскай швачнай фабрыкі (С.Серада), Гомельскага камбінату будаўнічых канструкцыяў (В.Рэнчыкаў) і ДЭХ КУПП ЖКХ г.Пінску (В.Калодзіч). Як паведаміў РІА “Новости” прэсавы сакратар прэм’ер-міністра Беларусі Іван Знаткевіч, такое рашэньне Прэзыдыюм Савету Міністраў краіны прыняў у сувязі з “безадказным падыходам гэтых кіраўнікоў да выкананьня службовых забавязкаў і незахаваньнем імі дысцыпліны па разьліках за спажытыя энэргарэсурсы”.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: