Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 1213 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аляксандра Чыгіра чакае новы суд
10:50, 12/12/2002

Вязьня Івацэвіцкай калёніі Аляксандра Чыгіра днямі пад аховай прывезьлі ў Менск і прад’явілі яму новае абвінавачаньне. Гэтым разам Аляксандар Чыгір, які быў асуджаны за ўдзел у крадзяжы аўтамабіляў, абвінавачваецца ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці. Калі справа дойдзе да суду і сына былога прэм’ера прызнаюць вінаватым, ён атрымае тры гады турмы.

Між тым, Аляксандар Чыгір ужо асуджаны да сямі гадоў і паводле заканадаўства яму не пагражае павелічэньне тэрміну пакараньня. Чым жа тлумачыцца новы судовы перасьлед Аляксандра Чыгіра?
Ягоная маці й абаронца ў судзе Юлія Чыгір кажа, што ёй невядомы адказ на гэтае пытаньне. Абвінавачаньне сына ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці яна лічыць надуманым. Паводле Юліі Чыгір, яе сын ня быў прадпрымальнікам. Ён прадаваў аўтазапчасткі на рынку як наняты гандляр прадпрымальніка Каляды, якога затрымалі разам зь ім і дапыталі. Юлія Чыгір лічыць, што гэта пасьля катаваньняў і пагрозаў Каляда даў паказаньні, якія былі выкарыстаныя супраць яе сына.
“Білі Каляду, білі нашага Сашу. У матэрыялах справы ёсьць акт экспэртызы пра пабоі ў Сашы, але тады ніхто ў гэтым не разьбіраўся, ні пракуратура, ні хто іншы”, - заявіла Юлія Чыгір Радыё Свабода.
Цяпер, кажа Юлія Чыгір, справа яе сына знаходзіцца ў пракуратуры на праверцы, гэтак сама, як і справа Міхаіла Чыгіра ды яе асабістая справа, паводле якой яна была прызнаная вінаватай у нападзе на міліцыянта. Юлія Чыгір не выключае, што пракуратура ўзялася правяраць справы сям’і Чыгіроў пасьля іхных скаргаў на перасьлед з боку супрацоўнікаў сьледчага камітэту міліцыі.
У пракуратуры, аднак, гэтыя зьвесткі пацьвердзілі толькі часткова. Прэсавы сакратар рэспубліканскай пракуратуры Аляксей Таранаў нагадаў пра комплексную праверку Міністэрства ўнутраных справаў, і сьледчага камітэту ў тым ліку, якая ідзе ўжо другі месяц, і выказаў меркаваньне, што ў межах гэтай праверкі пракуратура зацікавілася і законнасьцю справаў супраць Чыгіроў. Вылучэньне новага абвінавачаньня супраць Аляксандра Чыгіра прэсавы сакратар патлумачыў тым, што нібыта “стала вядома пра ягонае іншае злачынства”.
Нагадаю, многія палітыкі й праваабаронцы ў Беларусі лічаць, што сям’ю Чыгіроў улады перасьледуюць з прычыны апазыцыйнае дзейнасьці былога прэм’ера Міхаіла Чыгіра.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: