Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Нямецкія праваабаронцы нагадваюць Лукашэнку пра свабоду слова 16:01, 12/12/2002
Нямецкая філія праваабарончай арганізацыі “Міжнародная амністыя” заклікала жыхароў Нямеччыны дасылаць Аляксандру Лукашэнку лісты з патрабаваньнем неадкладна вызваліць журналістаў газэты “Пагоня” Міколу Маркевіча й Паўла Мажэйку і адмяніць прысуд рэдактару газэты “Рабочы” Віктару Івашкевічу.
Як паведамляе інтэрнэт-газэта «Пагоня», акцыя “Міжнароднай Амністыі” мае назву “Лісты супраць забыцьця”, яна будзе доўжыцца цягам сьнежня. Заява з залікам была распаўсюджаная ўчора праз нямецкія СМІ. У заяве арганізацыі паведамляюцца адрэсы Адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі ў Менску й канцылярыі амбасады Беларусі ў Нямеччыне, на якія трэба дасылаць лісты.