Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 1213 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларускіх прамыслоўцаў пакаралі за пазыкі перад “Газпромам”
10:55, 12/12/2002

Беларускі ўрад адхіліў ад сваіх пасадаў кіраўнікоў 6 буйных прадпрыемстваў – кіраўніка Сьветлагорскай птушкафабрыкі (В.Грамовіч), Клецкага заводу кансэрваў (Н.Буката), наваполацкага прадпрыемства “Вымяральнік” (Ю.Рэшка), менскага заводу “Тэрмапласт” (А.Карпіловіч), Жлобінскай швачнай фабрыкі (С.Серада), Гомельскага камбінату будаўнічых канструкцыяў (В.Рэнчыкаў) і ДЭХ КУПП ЖКХ г.Пінску (В.Калодзіч). Як паведаміў РІА “Новости” прэсавы сакратар прэм’ер-міністра Беларусі Іван Знаткевіч, такое рашэньне Прэзыдыюм Савету Міністраў краіны прыняў у сувязі з “безадказным падыходам гэтых кіраўнікоў да выкананьня службовых забавязкаў і незахаваньнем імі дысцыпліны па разьліках за спажытыя энэргарэсурсы”.

Паводле яго, Рэспубліканскі штаб па пытаньнях паліва і энэргаашчаднасьці неаднаразова прапаноўваў кіраўнікам вышэйшых зьвёнаў зрабіць больш жорсткай дысцыпліну па плаце за энэргарэсурсы. За несвоечасовыя разьлікі ў лістападзе 2002 году падача прыроднага газу была абмежаваная 218 і спыненная 112 спажыўцам, адзначыў ён. За запазычанасьць у аплаце электрычнай і цеплавой энэргіі адключаныя 799 спажыўцоў і абмежаваныя 3912, паведаміў прэсавы сакратар прэм’ера. Аднак, сказаў ён, “істотнага паляпшэньня становішча справаў у гэтай галіне не адбылося”.
Таму, падкрэсьліў прэсавы сакратар, сёньня на прэзыдыюме Савміну аб’яўленыя вымовы і заўвагі шэрагу кіраўнікоў міністэрстваў і ведамстваў, а тых, хто асабліва праштрафіўся зьнялі з працы. Акрамя таго, урад забавязаў усе органы дзяржаўнага кіраваньня Беларусі, аблвыканкамы й менскі гарвыканкам разабрацца з усімі даўжнікамі і прыцягнуць да строгай адказнасьці кіраўнікоў усіх прадпрыемстваў, “якія не забясьпечылі поўную й своечасовую аплату за энэргарэсурсы, ажно да вызваленьня іх ад пасады”, - сказаў ён. Асабліва падкрэсьлівалася ў рашэньні прэзыдыюму неабходнасьць захаваньня забавязкаў перад “Газпромам” па аплаце пастаўленага ў сьнежні прыроднага газу грашовымі сродкамі і патрабаваньне захоўваць мінімальныя нарматывы грашовай формы аплаты за энэргарэсурсы, паведаміў прэсавы сакратар.
Як паведамляе БЕЛТА, за невыкананьне ў поўным аб’ёме даручэньня Аляксандра Лукашэнкі і пастановы Савету Міністраў паводле аплаты ў лістападзе 2002 году за спажытыя энэргарэсурсы аб’яўленая вымова першаму намесьніку сельскай гаспадаркі й харчаваньня А.Дазораву, генэральнаму дырэктару канцэрну “Белбіяфарм” В.Драніцы, прэзыдэнту канцэрну “Беллегпрам” Э.Нарышкіну.
За невыкананьне межавых нарматываў па разьліках за прыродны газ, электрычную й цеплавую энэргію аб’яўляецца заўвага міністру жыльлёва-камунальнай гаспадаркі А.Мількоце, міністру архітэктуры й будаўніцтва Г.Курачкіну, прэзыдэнту канцэрну “Белместпрам” М.Поўху, прэзыдэнту канцэрну “Белнафтахім” І.Бамбізе. Меры адказнасьці міністра прамысловасьці А.Харлапы й віцэ-прэзыдэнта канцэрну “Беллеспаперпрам” В.Гаўрыловіча будуць вызначаныя па выхаду іх пасьля хваробы.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: Все о тюнинге ВАЗа - инструкции на Tuningvazov.ru
Строительный холдинг осуществляет ремонт дорог по выгодной цене
Курорт Кавминводы Отдых в Кисловодске. Санаторий Русь Ессентуки