Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Магілёўскай вобласьці ў выбаркамы трапілі толькі тры прадстаўнікі палітычных партыяў 10:46, 12/12/2002
У Магілёўскай вобласьці завершаны працэс стварэньня 221 тэрытарыяльнай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў 24-га скліканьня. У склад камісіяў увайшлі 1.982 чалавек. Сярод іх сябраў палітычных партыяў толькі трое, з грамадзкіх арганізацыяў – 27 чалавек. У прыватнасьці, у склад абласной выбарчай камісіі ўвайшоў прадстаўнік Лібэральна-дэмакратычнай партыі, Магілёўскай гарадзкой выбарчай камісіі – прадстаўнік Партыі камуністаў Беларускай, Краснапольскай раённай камісіі – сябра Камуністычнай партыі Беларусі.
Як паведамляе БелаПАН, ад грамадзкіх аб’яднаньняў у склад камісіяў розных узроўняў увайшлі прадстаўнікі Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі (4 чалавека), аб’яднаньняў ветэранаў (3) і аб’яднаньня прафсаюзаў (20). Большасьць сябраў выбарчых камісіяў – 1.517 чалавек – вылучаныя грамадзянамі шляхам падачы заяваў; 378 чалавек – працоўнымі калектывамі; 57 – выканкамамі й Саветамі розных узроўняў. Прадстаўнікоў дэмакратычных партыяў у выбаркамах няма.