Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка расставіў рэлігіі па месцах 15:15, 12/12/2002
Аляксандар Лукашэнка лічыць, што прыняты ў рэспубліцы закон “Аб свабодзе вераспавяданьняў і рэлігійных арганізацыях” зьяўляецца “своевременным и продвинутым законом, который де-юре и де-факто ставит все на свои места”. “Мы вызначылі, якое месца займаюць тыя ці іншыя рэлігійныя арганізацыі ў нашай дзяржаве”, -- патлумачыў А.Лукашэнка ў часе сустрэчы з чальцамі Сіноду Беларускай праваслаўнай царквы.
Лукашэнка падкрэсьліў, што крытыкі закону “поймут, что это (прыняцьце закону - “Медиафакт”) сделано вовремя и правильно”. Кіраўнік дзяржавы лічыць, што “мы должны спокойно реагировать на критику оппонентов”. “Мы слышим эту критику и насколько возможно ее учитываем. Но то, что противоречит нашей жизни и реалиям, мы учесть не можем”, -- сказаў Лукашэнка. Галава дзяржавы падтрымлівае “новое и интересное предложение БПЦ о подписании соглашения между церковью и государством”. У гэтым пагадненьні павінны быць вызначаныя формы, мэтады, накірункі сфэры прыкладаньня агульных намаганьняў, лічыць беларускі кіраўнік. Ён мяркуе, што пагадненьне магчыма будзе падпісаць ужо ў студзені-лютым наступнага году.