Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 1213 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Памёр, не нарадзіўшыся
16:09, 12/12/2002, Сяржук Вожыкаў, Радыё Рацыя

Менавіта такім чынам можна казаць пра праект беларускага бюджэту-2003. Апроч таго, што ён ад пачатку прадугледжвае бюджэтны дэфіцыт, дык яшчэ й невядома, як гэты дэфіцыт можа быць зьліквідаваны. У чарговы раз бюджэт падаецца “сацыяльна арыентаваным”. Аднак скасаваныя ільготы пэўным катэгорыям грамадзянаў, але... дададзеныя ільготы праўрадавым арганізацыям. І, як ні дзіўна, разгляд гэтага бюджэту ўсё больш ператвараецца ў фікцыю: дэпутаты ўсё роўна не здолеюць унесьці ў яго хаця б намінальныя зьмены - нават калі вельмі гэтага захочуць.

Розніца паміж расходнаю часткаю бюджэту-2003 (6,6 трлн. рублёў) і даходнай (6,1 трлн. рублёў) складае каля 500 млрд. Гэта 1,5% ад ВУП, прыкладна, як у гэтым годзе. Пры гэтым рост ВУП заплянаваны на 7%, інфляцыі на 18-22% (каля 1,4-1,8% у месяц). Бюджэт-2003, як і папярэдні, называюць сацыяльна арыентаваным. На самой справе ён наўрад ці можа апраўдаць такое вызначэньне, бо відавочна ня ў стане адказаць на простае пытаньне: адкуль узяць грошы на сацыяльныя патрэбы?
У праекце бюджэту-2003 закладзена істотнае скарачэньне дзяржаўных ільготаў - на 168,3 млрд. рублёў. Цікава, у каго гэтыя ільготы паспрабуюць адняць? У жыхароў чарнобыльскай зоны - 92,2 млрд. рублёў, у тым ліку на 10,4 млрд. скарачаюцца выдаткі на дзіцячае харчаваньне. Выдаткі на транспарт будуць скарочаныя на 31 млрд. рублёў, на ўтрыманьне санаторыяў - на 7,2 млрд., на набыцьцё лекаў і зубное пратэзаваньне - на 20,6 млрд. І на 8 млрд. скарацяцца ільготы для сілавых структураў. Параўнайце гэтую лічбу з мэдычным паказчыкам скарачэньня ільготаў!
Хай, пры нашым ужо хранічным бюджэтным дэфіцыце можна часткова паменшыць выдаткі толькі ашчаджаючы на ільготніках. Таму ільготнікаў будзе менш? Не-е-е! За кошт чарнобыльцаў, сістэмы аховы здароўя і дзіцячага харчаваньня добра будуць жыць прафсаюзныя босы. З афіцыйных прафсаюзаў, зразумела.
На фоне скарачэньня ільготаў працоўным, прафсаюзны лідэр Леанід Козік дамогся “цёплага бюджэтнага мейсца”, у артыкуле 43 бюджэту, які дазваляе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ствараць інвэстыцыйныя фонды за кошт адлічэньня грошай у памеры 0,25%. Раней такое ж права выбіў сабе галоўны навукоўца краіны - Міхал Мясніковіч, для Нацыянальнай акадэміі навук. Такім чынам, у 2003 годзе ФПБ здолее адлічваць 0,25% “ад даходаў, ад прадпрымальніцкай дзейнасьці, а таксама ад сабекошту прац, паслугаў юрыдычных асобаў, вызначаных Фэдэрацыяй з аднясеньнем налічаных сродкаў на сабекошт”. Але гэтага прафбосу падалося замалым, і ён у частцы 3 таго ж артыкулу правёў права "ўсталёўваць, зыходзячы са спецыфікі працы, падвышаныя нарматывы адлічэньняў у інавацыйныя фонды з аднясеньнем гэтых сродкаў на сабекошт.” Але гэта яшчэ не ўвесь пералік ільготаў, якія атрымалі прафсаюзы. Артыкул 46: вызваляе ФПБ ад падатку на прыбытак “з накіраваньнем вызваленых сумаў на разьвіцьцё матэрыяльна-тэхнічнай базы”. Здаецца, спадар Козік вырашыў пагуляць у амэрыканскі блокбастэр “Армагедон” і пачаў са знакамітага выслоўя Бруса Уіліса: “Мы не хочам плаціць падаткі. Ніколі. Ніякіх”.
Нягледзячы на крытычны эканамічны стан ды перманентныя пагрозы прымусіць сельскую гаспадарку жыць самастойным эканамічным жыцьцём, беларускі АПК ізноў падтрымаюць. Плануюцца ня толькі вялізарныя праекты простай і ўскоснай і падтрымкі калгасам і саўгасам. Мінсельгасхарч атрымлівае ў сваё карыстаньне даходы рэспубліканскага фонду падтрымкі вытворцаў селскагаспадарчай прадукцыі, харчаваньня і аграрнай навукі.
Затое фонд садзеяньня занятасьці - пры імклівым росьце беспрацоўя - атрымае толькі 100,43 млрд. рублёў, што захавае надзвычай нізкі ўзровень дапамогі па беспрацоўі ды не дазволіць нармальна фінансаваць праграмы перападрыхтоўкі кадраў.
Рэспубліканскі бюджэт фармуецца з 12 крыніцаў, плюс “іншыя абавязковыя платы”. Абласны бюджэт прадугледжвае 13 падаткаў і збораў, мясцовыя бюджэты - 15 падаткаў і збораў. Аблвыканкамы, райвыканкамі і Саветы, згодна артыкулу 10,2 “самастойна вызначаюць базу і аб`екты падаткаабкладаньня, канкрэтныя памеры ставак, ільготы, працэс налічэньня й тэрміны аплаты мясцовых падаткаў і збораў”. Праект закону аб бюджэце замацоўвае дзесяткі ільготаў па кожным з падаткаў. Але ж сам па сабе сьпіс падаткаў застаецца адкрытым. Вось вам адказ на патрабаваньні прадпрымальнікаў аб адзіным падатку!
А што рабіць? Міністэрства фінансаў нядаўна прызнала, што 13% рэспубліканскага бюджэту было атрымана за кошт штрафаў ды пені. Гэта больш, чым усе падаткі ад замежнага гандлю, амаль утрая больш, чым падаткі ў фонд заробнай платы. Аднак, прадпрымальнікі таксама не гумавыя ды маюць нэрвы - іх цярпеньне таксама хутка скончыцца.
Але, увесьці зьмены ў бюджэт-2003 дэпутаты, якія яго “разглядаюць”, ня могуць. Дэпутат Іван Пашкевіч кажа, што гэта працэдура: у Палату прадстаўнікоў даецца гатовы, зацьверджаны ў Адміністрацыі Лукашэнкі, дакумэнт. “Распрацоўка бюджэту, як і ягоная рэалізацыя, абсалютна не залежыць ад дэпутатскага корпусу - паведаміў ён інтэрнэт-газэце "Naviny.by" - Дэпутаты пастаўленыя перад фактам ужо зьвярстанага бюджэту, і ў нас напрацягу некалькіх год існуе практыка, калі бюджэт самым сур`ёзным чынам абмяркоўваецца ў прэзыдэнта, ва ўрадзе, а потым канчатковы варыянт, які не патрабуе зьменаў і дапаўненьняў, выдаецца дэпутатам”.
Мінулым годам дэпутаты паспрабавалі зрабіць па-свойму. Але гэта нічым не скончылася. “Летась дэпутаты зрабілі каля 45 правак у праект бюджэту, але ніводная зь іх не была прынятая. Бюджэт атрымаўся такім, якім яго зьвярсталі ў Мінфіне. Летась дэпутаты зрабілі 35 пратакольных запісаў, прымаючы бюджэт. Прайшоў год з прыняцьця бюджэту-2002, і ніхто з чальцоў ураду і нават з тых, хто ўносіў прапановы па гэтых пратакольных запісах, не пацікавіўся, што выканана, а што - не. Мне цікава, ці чытае іх нехта ва ўрадзе?” - кажа Іван Пашкевіч.
“Прапанаваны бюджэт не выконвае належныя яму функцыі. Ён не стымулюе, а блякуе эканамічны рост. Ён не спрыяе прыходу інвэстыцыяў, а падштурхоўвае да ўцёку капіталу. Ён будзе працаваць супраць прадпрымальніцтва, а не дапамагаць яму” - лічыць эканаміст Яраслаў Раманчук. Улічваючы вышэйзгаданае, не пагадзіцца з эканамістам складана. Асабліва, калі паглядзець на сёньняшні стан нашай эканомікі.
Запазычанасьць па платах у бюджэт (зараз, а не ў 2003-м!) узрасла ў параўнаньні з пачаткам году на 79,2%. Прыбытак ад рэалізацыі зьменшыўся на 8,4%. Кожнае трэцяе прадпрыемства стратнае. Амаль 75% прадпрыемстваў устойліва неплатаздольныя. Рэнтабельнасьць рэалізаванай прадукцыі зьменшылася (зараз - толькі 9,1%!). На 1 студзеня 2002 г. запасаў прадукцыі на складох было на 748 млрд. рублёў, а на 1 лістапада - ажно на 1 трлн. 50 млрд. рублёў. Крэдыторская запазычанасьць прадпрыемстваў і арганізацыяў склала 11,2 трлн. рублёў. Пазыкі за энэргарэсурсы таксама павялічыліся - 3,7 трлн. рублёў.
Праект бюджэту-2003 нічога не кажа, што з гэтым рабіць. Ён толькі спрабуе стварыць малюнак заможнасьці: лічбы, якія б “выконваліся” незалежна ад рэальнага стану эканомікі. Таму й бюджэт лічыцца памерлым яшчэ да родаў - ён для паперы, а не для эканомікі.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: