Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Толькі на гэтым тыдні некалькі новых беларускіх гарадоў пачулі новы лёзунг. Некалькі дзясяткаў тысячаў новага выпуску газэты “ЗУБР” з лёзунгам “Ён павінен сысьці!” распаўсюджваліся на вуліцах Менску, а таксама ў ВНУ сталіцы. Раздача газэты прайшла на рынках Берасьці, каля тысячы асобнікаў распаўсюджаныя ў Наваполацку й Полацку. Зьявіліся газэты “ЗУБР” і ў паштовых скрынях у некалькіх раёнах Гомлі. У шасьці гарадох Менскай вобласьці: Барысаве, Жодзіна, Крупках, Мар’інай Горцы, Маладэчна й Пухавічах актывісты ЗУБРа распаўсюдзілі 100 тысячаў асобнікаў спэцвыпуску газэты “Барысаўскія навіны”, прысьвечаны сацыяльным праблемам гэтага рэгіёну. Апрача газэтаў на сьценах гэтых гарадоў зьявіліся ўлёткі з лёзунгам “Ён павінен сысьці!” і аналягічныя графіці.
Не абыйшлося без затрыманьняў. Пры распаўсюдзе газэт “Барысаўскія навіны” ў розных гарадох Менскай вобласьці затрыманыя 5 актывістаў ЗУБРа. Пасьля праверкі наяўнасьці рэгістрацыі газэты, іх адпусьцілі.