|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Хто блюзьнерыць? 12:57, 12/12/2002, Вольга Грынявіцкая, “Народная воля” Вось адказы: Рыгор Кісель: -- Не блюзьнерце, а працуйце журналістамі. Ягор Рыбакоў (праз кіраўніка аддзелу па сувязях з грамадзкасьцю І.Бузоўскага): -- Без камэнтараў. Пасьля такіх адказаў давялося выйсьці на другое пытаньне: -- І ўсё ж такі, ці не маглі б Вы патлумачыць, чаму па БТ, Беларускім радыё, ОНТ і СТВ ні слова не прагучала аб тым, што ў Дзень правоў чалавека сотні людзей, занепакоеныя лёсам Захаранкі, Ганчара, Красоўскага, Завадзкага і іншых, зьвярнуліся з калектыўным лістом у Генэральную пракуратуру, Камітэт дзяржбясьпекі й Міністэрства ўнутраных справаў? Рыгор Кісель: -- Мы ня можам асьвятляць усе падзеі, якія адбываюцца ў краіне. Мы проста ня ў стане, калі нават хочам. У нас эфірнага часу -- 25 хвілінаў. -- І толькі таму не было сюжэту аб зьніклых палітыках? -- Я ўжо адказаў. Прабачце, у мяне няма часу... Ягор Рыбакоў, зразумела, пакінуў пытаньне без камэнтараў. А што Аляксандар Зімоўскі? Кіраўнік сталічнай тэлевізіі, на жаль, не знайшоў часу адказаць на нашыя пытаньні. Паводле яго сакратара, Аляксандар Леанідавіч вельмі заняты і да Новага году ніякіх камэнтараў не дае. Адзінае, што пасьля размовы са сваім босам “гаспадыня” прыёмнай паведаміла, што “ў пляне навінаў такога сюжэту не было. Канал не атрымаў запрашэньня (факса) на гэтае мерапрыемства, а журналісты маглі проста ня ведаць...” *** На гэтым можна было б паставіць кропку. Але, шчыра кажучы, нас закранулі словы Рыгора Кіселя: “Не блюзьнерце...”. Даруйце, хто блюзьнерыць? Той, хто робіць бачнасьць, што нічога ў краіне не здарылася, ці той, хто занепакоены лёсам Юры Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Зьмітра Завадзкага і іншых вядомых людзей? Не забывайце, спадарства, што бяда можа пагрукаць у любыя дзьверы...
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|