Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусы з 1 студзеня 2003 году змогуць выехаць у Латвію й Літву толькі пры наяўнасьці візаў 11:12, 12/12/2002
З 1 студзеня 2003 году грамадзяне Беларусі змогуць выехаць у Латвію й Літву толькі пры наяўнасьці візаў. Як паведаміў БЕЛТА прэсавы сакратар МУС Зьміцер Партон, асобы, якія накіроўваюцца праз Літву ў Калініградзкую вобласьць любым відам транспарту таксама павінны мець літоўскую транзытную візу. Яе беларусы могуць атрымаць у літоўскай амбасадзе ў Менску й генконсульстве Літвы ў Горадні.
Для паездкі ў Латвію грамадзянам нашай краіны таксама неабходная віза. Варта адзначыць, што жыхарам памежных тэрыторыяў віза будзе выдавацца бясплатна. Для таго, каб яе атрымаць, неабходна зьвяртацца ў амбасаду Латвіі ў Менску ці ў латвійскае консульства ў Віцебску.