Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 1314 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Быць або ня быць
09:43, 13/12/2002, Людміла Гразнова, Хартыя’97, каардынатар па правох чалавека

Апошнія гады нашая краіна ўсё больш нагадвае вар’яцкі дом. Галоўны доктар кажа, што жыцьцё стала больш лёккім і вясёлым, а пацыенты становяцца ўсё больш сумнымі і праводзяць адзін аднога на вечны спакой. У гарадох узводзяць ільдовыя палацы, у якіх ніхто не катаецца, і зачыняюцца, поўныя хворымі, анкалягічныя аддзяленьні. “Служкі” народа раз’яжджаюць на шыкоўных “мэрсэдэсах”, а “гегемон” у час пік прыступам бярэ даламаныя аўтобусы. У школах уводзяць дзесяцібалавую сыстэму, ад якой ва ўсіх “едзе крыша”, але Міністэрства адукацыі не жадае прызнавацца, што грошы пайшлі дарэмна. Куды ня глянь – паўсюль пустыя клопаты, імітацыя, падман, традыцыйная “лапша на вушах” і ўсё больш гаротнае становішча народу. Адным словам, бардак, калгасны маразм і вар’яцкі дом.

 ПАЛIТЫКА 

Джордж Буш кажа пра Беларусь
16:37, 13/12/2002

У сваім выступе напярэдадні Міжнароднага дня правоў чалавека прэзыдэнт Злучаных Штатаў Амэрыкі Джордж Буш згадаў Беларусь разам з такімі антыдэмакратычнымі краінамі як Зімбабвэ, Іран, Куба й Паўночная Карэя. “Мы будзем стаяць плячо да пляча зь людзьмі ўсяго сьвету, якія змагаюцца за асноўныя свабоды, з дэмакратычнымі актывістамі Кубы, студэнтамі ўнівэрсытэтаў Ірану, апазыцыйнымі лідэрамі Зімбабвэ, журналістамі Беларусі ці народам Паўночнай Карэі, якія ніколі ня ведалі, што такое свабода”, -- заявіў Джордж Буш у сваім звароце. Чытайце поўны тэкст звароту прэзыдэнта ЗША цалкам.

Карэ Валан: Магчымасьці – для ўлады, перашкоды – для апазыцыі
16:34, 13/12/2002, «Народная воля»

Свой погляд на надыходзячыя ў Беларусі выбары ў мясцовыя Саветы выказаў кіраўнік місіі АБСЭ па назіраньні за выбарамі ў Босьніі-Герцагавіне, Малдове, Чарнагорыі, Сэрбіі, Харватыі, Украіне ў 1996-1998 гадах, сябра Нарвэскага Гэльсынскага камітэту Карэ Валан. Ён выступіў з дакладам “Міжнародныя стандарты выбараў і беларускае выбарчае заканадаўства. Навукова-прававы аналіз”.

Праваабаронцы пратэстуюць супраць парушэньняў выбарчага заканадаўства
16:31, 13/12/2002

Праваабарончы цэнтар “Вясна” “рашуча пратэстуе” ў сувязі з грубым ігнараваньнем прынцыпу дэмакратычнасьці пры фармаваньні тэрытарыяльных камісіяў на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Як гаворыцца ў заяве цэнтру “Вясна”, адмаўленьне ўключыць у склад тэрытарыяльных камісіяў, якія атрымалі прадстаўнікі дэмакратычных партыяў і няўрадавых аб’яднаньняў, сьведчаць пра грубае парушэньне ўладамі патрабаваньняў выбарчага кодэксу. Як паведамляе БелаПАН, размова ідзе, у прыватнасьці, аб артыкуле 35 кодэксу, які дае палітычным партыям й грамадзкім аб’яднаньням права вылучаць сваіх прадстаўнікоў у адпаведныя тэрытарыяльныя структуры.

У Нікарагуа арыштаваны былы прэзыдэнт краіны Арнольда Алеман
16:28, 13/12/2002, NEWSru.com

У Нікарагуа арыштаваны былы прэзыдэнт краіны Арнольда Алеман па абвінавачваньні ў карупцыі й крадзяжы дзяржаўных сродкаў на суму 100 мільёнаў даляраў, паведамляе Радыё Свабода. Як паведамляе AP, следзтва ўстанавіла, што ў пэрыяд прэзыдэнцкага кіраваньня Алеман перавёў гэтыя грошы на свае рахункі банку Панамы. Сьцьвярджаецца, што гэтыя грошы ішлі на фінансаваньне перадвыбарчай кампаніі кандыдатаў ад яго партыі.

Віктара Івашкевіча адпраўляюць у Баранавічы
13:46, 13/12/2002

Галоўны рэдактар газэты “Рабочы” Віктар Івашкевіч, асуджаны судом да 2 гадоў абмежаваньня волі за публікацыю артыкула “Злачынца павінен сядзець у турме”, які, на думку суда, “абылгаў” Аляксандра Лукашэнку, у панядзелак, 16 сьнежня, адпраўляецца на “хімію” ў Баранавічы. Зьяжджаць зь Менску Івашкевіч будзе а 12.00 з Управы БНФ (вул.Варвашэні,8). Нагадаем, што рэдактару газэты “Рабочы” так і не аб’явілі амністыю й журналіст павінен адпрацаваць на “хіміі” ажно два гады.

У сталіцы Швайцарыі прайшло шэсьце ў падтрымку ЗУБРа
13:04, 13/12/2002, ЗУБР

Ініцыятарам акцыі ў Бэрне стала аддзяленьне праваабарончай арганізацыі Міжнародная Амністыя Бернскага ўнівэрсітэту. У шэсьці прынялі ўдзел больш за сто чалавек. Большасьць зь іх – студэнты мясцовага ўнівэрсытэту. З плякатамі й сьвечкамі ў руках яны прайшлі па вуліцах швайцарскай сталіцы да беларускай амбасады. Усе ўдзельнікі шэсьця былі з завязаным ротам. Такім чынам праваабаронцы выказвалі пратэст супраць парушэньня правоў чалавека. Па дарозе яны раздавалі мінакам улёткі з інфармацыяй пра ЗУБРа, а таксама аб парушэньнях правоў чалавека ў Беларусі.

Васіль Быкаў будзе жыць у Чэхіі
13:01, 13/12/2002

Такім чынам, Чэхія на працягу апошніх тыдняў выразна акрэсьліла сваё стаўленьне да Беларусі і паказала, каго тут не чакаюць, а каго – рады вітаць. Летась у верасьні прэзыдэнт Чэхіі прымаў Васіля Быкава ў Праскім градзе. Цяпер Вацлаў Гавал адзначае, што “даць Васілю Быкаву і ягонай жонцы магчымасьць жыць у Чэхіі – гэта ня толькі наш абавязак, гэта вялікі гонар для дзяржавы”. Ад сёньня Васіль Быкаў будзе стала жыць у Чэскай Рэспубліцы. Пісьменьніку і ягонай жонцы прадастаўлены бестэрміновы від на жыхарства.

Сусьветная асацыяцыя газэт выказала пратэст парушэньню свабоды прэсы ў Беларусі
13:00, 13/12/2002

Сусьветная асацыяцыя газэт і сусьветны форум рэдактараў зьвярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай спыніць кампанію, накіраваную на “ўціск крытычных галасоў”, і даць магчымасьць прэсе дзейнічаць без умяшальніцтва з боку дзяржавы. У лісьце, накіраваным на імя Аляксандра Лукашэнкі, Сусьветная асацыяцыя газэт і Сусьветны форум рэдактараў выказалі сур’ёзную заляпочанасьць закрыцьцём незалежных газэт і прысудамі адносна журналістаў, а таксама заявілі, што вышэйзгаданыя дзеяньні зьяўляюцца “відавочным парушэньнем свабоды выяўленьня”.

Вацлаў Станкевіч: новае прызначэньне Ўсхопчыка Эўропа прыме вельмі негатыўна
12:55, 13/12/2002

Намесьнік міністра абароны Беларусі Ўладзімер Усхопчык, якога ў Літве лічаць вайсковым злачынцам, прызначаны кіраўніком рабочай групы ў справе арганізацыі выбараў у войску. Вельмі нэгатыўным фактам для дэмакратызацыі Беларусі й для падрыхтоўкі да мясцовых выбараў назваў гэтае рашэньне дакладчык па Беларусі ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, дэпутат літоўскага Сэйму Вацлаў Станкевіч. “Беларусь мае магчымасьць праз гэтыя мясцовыя выбары паказаць усяму сьвету, што ўсё ж ідзе дэмакратычным шляхам. Але, калі будуць на такіх пасадах, як кіраўнік гэтай групы, такія асобы, як генэрал Усхопчык, з гэтага нічога добрага ня будзе. Пачатак ня вельмі добры. Супольнасьць Эўропы прыме гэтае вельмі нэгатыўна. Пра Ўсхопчыка ведаюць ня толькі ў Літве, ведаюць ужо й у Эўропе. Таму паўтаруся, гэта вельмі нэгатыўны факт для дэмакратызацыі Беларусі й для падрыхтоўкі да будучых выбараў”, - заявіў Станкевіч Радыё Свабода.

Нарвэгія ўвяла забарону на ўезд Лукашэнкі й ягоных чыноўнікаў
10:37, 13/12/2002, Радио Свобода

Нарвэгія ўвяла з учорашняга дня забарону на ўезд у краіну Аляксандра Лукашэнкі й прадстаўнікоў вышэйшага беларускага кіраўніцтва. Нарвэскія ўлады падтрымалі пазыцыю 14 краінаў Эўразьвязу й ЗША, якія ўвялі забарону ў лістападзе і тым самым выказалі пратэст супраць парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі. Нарвэгія не зьяўляецца сябрам ЭЗ.

Эўрапейцы спадзяюцца, што місія АБСЭ адновіць працу ў Беларусі ўжо ў студзені
10:35, 13/12/2002

“Я спадзяюся, што беларускі бок і АБСЭ хутка прыйдуць да ўзаемапрымальнага пагадненьня, якое б дазволіла АБСЭ адкрыць у студзені прадстаўніцтва ў Беларусі”. Такую заяву зрабіў генэральны сакратар Арганізацыі па бясьпецы й супрацоўніцтву ў Эўропе Ян Кубіш, выступаючы перад Радай міністраў Рады Эўропы 11 сьнежня ў Стразбургу. Ён таксама нагадаў, што перамовы па мандату новай місіі АБСЭ ў Беларусі пачаліся на гэтым тыдні ў Вене (Аўстрыя).

Лукашэнка робіць праваслаўную царкву дзяржаўнай
10:34, 13/12/2002

Аляксандар Лукашэнка ня лічыць царкву “организацией, которая противоречит принципам государства”. “Я никогда не отделял церковь от решения государственных вопросов, а наоборот отмечал, что наша церковь в последнее время является активнейшим участником тех преобразований, которые происходят в нашем государстве”, -- адзначыў Лукашэнка, сустракаючыся ў чацьвер з чальцамі Сіноду Беларускай праваслаўнай царквы (БПЦ). Паводле беларускага кіраўніка, “наша церковь - частичка нашего народа, нашего Отечества и, если хотите, в своей деятельности она является частичкой нашего государства”.

Лёс Краўчанкі будзе вырашацца на высокім узроўні
10:21, 13/12/2002

Далейшы лёс былога амбасадара Беларусі ў Японіі Пятра Краўчанкі будзе вызначацца не ў МЗС, а на больш высокім узроўні. Пра гэта ў чацьвер паведаміў журналістам намесьнік начальніка ўпраўленьня інфармацыі замежнапалітычнага ведамства Андрэй Савіных.

Беларусь умацоўвае сувязі зь Лібіяй
10:20, 13/12/2002, АФН

11 сьнежня 2002 году адбылася сустрэча амбасадара Рэспублікі Беларусь у Лібіі Аляксандра Дзеравяшкі з прэзыдэнтам Саюзу гандлёва-прамысловых і сельскагаспадарчых палат Лібіі Абдурахманам Шатэрам. Як паведаміў на брыфінгу намесьнік начальніка ўпраўленьня інфармацыі МЗС Беларусі Андрэй Савіных, у часе сустрэчы бакі абменяліся думкамі аб стане й пэрспэктывах разьвіцьця двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, асноўных шляхах рэалізацыі Пратаколу аб супрацоўніцтве паміж Беларускай гандлёва-прамысловай палатай і Саюзам гандлёва-прамысловых й сельскагаспадарчых палат Лібіі.

У Менск едзе дэлегацыя Ірану
10:18, 13/12/2002

У рамках рэалізацыі дамоўленасьцяў, дасягнутых у часе 5-паседжаньня Беларуска-Іранскай зьмешанай камісіі па пытаньнях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, амбасадай Беларусі ў Іране, сумесна з амбасадай Ірану ў рэспубліцы Беларусь й міністэрствам гандлю Ірану наладжаны візыт у г.Менск групы іранскіх бізнэсоўцаў. Пра гэта паведаміў на брыфінгу намесьнік начальніка ўпраўленьня інфармацыі МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

Лукашэнка павіншаваў Ніязава
10:16, 13/12/2002

Аляксандар Лукашэнка павіншаваў прэзыдэнта Туркмэністану Сапармурата Ніязава зь дзяржаўным сьвятам – Днём нэйтралітэту. Беларускі лідэр задаволена адзначыў, што “политика нейтралитета, проводимая Туркменистаном с 1995 года, получила признание международного сообщества”. Аляксандар Лукашэнка пажадаў Сапармурату Ніязаву посьпехаў у дзяржаўнай дзейнасьці, а туркмэнскаму народу – міру й дабрабыту.

У Віцебску завяршыўся працэс над скінхэдамі
10:15, 13/12/2002

12 сьнежня судовая калегія абласнога суда пад старшынствам судзьдзі Валянціны Буевай агучыла прысуд адносна групы скінхэдаў, якая дзейнічала ў вобласьці з 2001 году. Абвінавачаныя асуджаныя да розных тэрмінаў пазбаўленьня волі, ад 3,5 гадоў да 6 гадоў.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
Пэнсійная рэформа старым радасьці не абяцае
10:51, 13/12/2002, Яраслаў Раманчук, «Белорусские новости»

Праекты законаў “Аб асновах пэнсійнай сыстэмы ў Рэспубліцы Беларусь”, “Аб дзяржаўных страхавых пэнсіях” і “Аб дзяржаўным пэнсійным забесьпячэньні” праходзяць апошні абкат у карыдорах улады. Калі будзе згода Адміністрацыі прэзыдэнта, праекты законаў будуць накіраваныя ў Палату прадстаўнікоў на фармальнае ўхваленьне. Улады ідуць па сацыяльна вельмі тонкім лёдзе. Яны плянуюць падвысіць пэнсійны ўзрост, скараціць колькасьць ільготнікаў, але не гарантуюць рост пэнсіяў. У той самы час верагоднасьць павелічэньня сацыяльных падаткаў для ўсіх катэгорыяў працоўных як ніколі высокая. Рэформа, пра якую так доўга казалі ўлады, ператвараецца ў нейкі паліатыў.

 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

Сусьветны Банк прагназуе пагаршэньне стану эканомікі Беларусі
16:25, 13/12/2002, «Финансовые Известия»

Сусьветны банк прагназуе ў 2003 годзе пагаршэньне стану эканомікі Беларусі. Пра гэта заявіў у пятніцу на міжнароднай канфэрэнцыі “Магчымасьці падтрымкі эканамічнага разьвіцьця Беларусі” дырэктар СБ па Беларусі, Малдове і Ўкраіне Люка Барбанэ.

Дзяржкантроль распачаў 15 крымінальных справаў па факту злоўжываньняў у цэлюлозава-папяровай прамысловасьці
16:23, 13/12/2002

Аляксандар Лукашэнка ў пятніцу прыняў з дакладам старшыню Камітэту дзяржкантролю Анатоля Тозіка. Як паведамілі "Интерфаксу" ў прэсавай службе кіраўніка дзяржавы, Тозік даў справаздачу аб выніках працы дзяржкамісіі па спыненьні злоўжываньняў у цэлюлозава-папяровай прамысловасьці, створанай распараджэньнем Лукашэнкі 5 кастрычніка 2002 году. За гэты пэрыяд зь ініцыятывы й даручэньня камісіі праведзеныя праверкі 10 прадпрыемстваў цэлюлозава-папяровай прамысловасьці і больш за 80 камэрцыйных структур, якія ажыцьцяўляюць пастаўку сыравіны на прадпрыемствы галіны й збыт гатовай прадукцыі. Распачата й расьследуюцца 15 крымінальных справаў па фактах злоўжываньняў у гэтай галіне. Зьвернута ў даход дзяржавы больш за 1 мільярд рублёў. Дадаткова апісана й арыштавана маёмасьці на суму 325 мільярдаў рублёў.

Гарадзенскім міліцыянтам перакрылі сотавую сувязь
16:20, 13/12/2002

На 20 мільёнаў рублёў “натэлефанавалі” з пачатку году гарадзенскія міліцыянты з службовых тэлефонаў да абанентаў сотавай сувязі. Кампэнсаваць гэтую суму з уласных заробкаў супрацоўнікам загадаў начальнік Гарадзенскага абласнога ўпраўленьня ўнутраных справаў Уладзімер Белашэўскі.

У лістападзе зафіксаваны самы высокі за дзевяць месяцаў узровень інфляцыі
10:39, 13/12/2002

У лістападзе ў Беларусі зафіксаваны самы высокі за апошнія дзевяць месяцаў узровень інфляцыі -- 3,2 адсоткі. Сёлета гэты паказчык быў вышэй у студзені (6,1 адсоткі) і лютым (3,6). У сакавіку спажывецкія кошты павялічыліся на 2,6 адсоткі, у красавіку - на 2,9, у траўні - на 2,2, у чэрвені - на 1,4, у ліпені - на 1,2, у жніўні - на 1,1, у верасьні - на 1,2, у кастрычніку - на 1,7.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: