Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сусьветны Банк прагназуе пагаршэньне стану эканомікі Беларусі 16:25, 13/12/2002, «Финансовые Известия»
Сусьветны банк прагназуе ў 2003 годзе пагаршэньне стану эканомікі Беларусі. Пра гэта заявіў у пятніцу на міжнароднай канфэрэнцыі “Магчымасьці падтрымкі эканамічнага разьвіцьця Беларусі” дырэктар СБ па Беларусі, Малдове і Ўкраіне Люка Барбанэ.
“Пагаршэньне стану эканомікі, адбудзецца, па-першае, з-за вонкавага ўдару з боку Расеі. Цяперашняя эканоміка пацерпіць ад падвышэньня коштаў на газ. Па-другое, заплянаванае ўрадам Беларусі падвышэньне заробку да 150 даляраў пацягне за сабой дадатковыя негатыўныя наступствы ад неапраўданай зьмены заробнай платы”, - падкрэсьліў Барбанэ. Ён сказаў: “Мы сёньня бачым негатыўны эфект падвышэньня заробку ад 100 даляраў ЗША. Другое павелічэньне заробку стане яшчэ адным шокам, з гэтага не атрымаецца нічога добрага”.